Ніна Фёдараўна Калапту́р () — беларуская . Заслужаная артыстка БССР (1975).

Біяграфія Скончыла тэатральную студыю рабочай моладзі ў Днепрапятроўску ў 1933 годзе. Працавала ў тэатрах Крывога Рога, Сумаў, Адэсы, Куйбышава. 3 1951 года працавала ў ансамблі аперэты пры Белдзяржэстрадзе, з 1962 года — у Магілёўскім абласным тэатры музычнай камедыі, з 1970 года — у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.

Творчасць Выконвала ролі субрэтак, «каскадных», камічных старых (у тэатры музкамедыі) і вострахарактарныя (у тэатры драмы і камедыі). Яе творчую манеру вылучалі выразнасць формы, умелае выкарыстанне гратэску.

Ролі ў тэатрах аперэты і музкамедыі Софія, Гарпіна Дармідонтаўна («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава); Мадам Арно і Караліна («Фіялка Манмартра» і «Прынцэса цырка» І. Кальмана); Амалія («Лятучая мыш» І. Штрауса).

Ролі ў тэатры драмы і камедыі Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага); Кукушкіна («Даходнае месца» А. Астроўскага); Ханума («Ханума» А. Цагарэлі); Сенатарша («Юстына» Х. Вуаліёкі).

Літаратура