Бро́ўка — дэкаратыўны элемент у архітэктуры: рэльефная арка над аконным або дзвярным праёмам, нішай.
У архітэктуры Броўкі выкарыстоўваліся ў сярэдневяковай царкоўнай архітэктуры. Асабліва часта яны прымяняліся ў дойлідстве Вялікага Ноўгарада. Броўкі маглі быць адзінарнымі або шматлопасцевымі, якія аб’ядноўвалі пад сабой некалькі ніш або акон. Канцы броўкі звычайна рабіліся прамымі, гарызантальнымі. Часта броўкі спалучаліся з фігурнай цаглянай кладкай — парэбрыкам.
У будаўніцтве У будаўніцтве пад тэрмінам броўка можа разумецца край насыпу або лінія, якая абмяжоўвае паверхню палатна насыпу ад паверхні яго адхону. На чыгунках броўкай называецца равок, які робіцца на баласце для абмежавання або ўказання неабходнай шырыні баластнага слоя.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Старажытнаруская архітэктура