Брацкая магіла — ваеннае пахаванне, знаходзіцца ў пас. Юрацішкі Іўеўскага раёна, у скверы па вул. Савецкай, на перакрыжаванні яе з вул. Кастрычніцкай.

Пахаваны 79 воінаў і ўдзельнікаў супраціўлення, якія загінулі ў Вялікую Айчыную вайну, і савецкіх актывістаў, што загінулі ў барацьбе з ворагамі Савецкай улады.

У 1957 г. пастаўлены помнік — на пастаменце бронзавая скульптура прыкленчыўшага салдата Савецкай Арміі, які трымае ў руках вянок з дубовага лісця, як сімвал доблесці, мужнасці і славы.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Юрацішкі