Джозеф Джэйсан Намакеаха Мамоа (; нар. , Ганалулу, Гаваі) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер гавайскага паходжання.

Біяграфія У 1998 годзе Мамоа быў заўважаны дызайнерам Эрыкам Чандлерам і Такэа Кабаясі, якія спрыялі яго мадэльнай кар’еры. У 19 гадоў ён таксама працаваў няпоўны працоўны дзень у краме для сёрфінгістаў, пасля чаго атрымаў ролю Джэйсана Ёана ў 10—11 сезонах (1999—2001) у драматычным серыяле «Ратавальнікі Малібу».

У 2004 годзе выйшаў фільм з яго ўдзелам «Вакацыі сям’і Джонсанаў». З 2005 года здымаўся ў тэлесерыяле «Зорная брама: Атлантыда» ў ролі Ронана Дэкса. У 2007 годзе сыграў галоўную ролю ў фільме Джордана Алана «Канал», а ў 2010 годзе ўвайшоў у акцёрскі склад серыяла «Гульня пасадаў», які стартаваў тады. У 2011 годзе адыграў галоўную ролю ў чарговай экранізацыі «Конана-варвара». У 2016—2017 гадах зняўся ў галоўнай ролі — трапера Дэклана Харпа — у канадскім гісторыка-прыгодніцкім серыяле «Мяжа», прысвечаным саперніцтву брытанскай Кампаніі Гудзонава заліва з французскімі і амерыканскімі гандлярамі шкур у канцы XVIII стагоддзя.

У ліпені 2018 года Мамоа атрымаў ролю ў постапакаліптычным драматычным серыяле «Бачыць». У лютым 2019 года ён атрымаў ролю Дункана Айдаха ў фільме Дэні Вільнёва «Дзюна». У лютым 2020 года Мамоа з’явіўся ў рэкламным роліку Rocket Mortgage для Super Bowl LIV. Ён таксама з’явіўся ў цізеры «Scary Little Green Men» Озі Осбарна з яго альбома «Ordinary Man».