Дом Герберта Н. Штрауса () — вялікі гарадскі дом па адрасе Іст-71-я вуліца, 9, на ўсход ад Пятай авеню, у раёне Верхні Іст-Сайд, Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША. Спраектаваны Горасам Трамбаўэрам. Станам на 2019 год, ацэньваўся ад 56 да 77 мільёнаў долараў.
Першы ўладальнік, Герберт Штраус, шосты з сямі дзяцей Ісідара і Іды Штраус (суўладальнікаў рознічнага гандлю RH Macy & Co.), ніколі не жыў у гэтым доме, бо сканаў да яго канчатковай пабудовы ў 1933 годзеWhite, Norval; Willensky, Elliot; Leadon, Fran (2010). AIA Guide to New York City (5th ed.). New York: Oxford University Press. p. 439. ISBN 978-0-19538-386-7.. Яго спадчыннікі таксама не скончылі працу з-за высокага падатку на маёмасць. У рэшце рэшт, у 1944 годзе недабудаваны дом перададзены архідыяцэзіі Нью-Ёрка пад шпіталь. З 1962 па 1989 год тут размяшчалася школа Бірч Ватэн. Потым за 13,2 мільёна долараў дом набыў мільярдэр Леслі Векснер.
У 1995 годзе будынак купіў Джэфры Эпштэйн. У ліпені 2019 года ў рамках федэральнага расследавання па абвінавачваннях Эпштэйна ў гандлі людзьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі ў доме правялі обшук паліцыя Нью-Ёрка і агенты ФБР.
У сакавіку 2021 года былы кіраўнік Goldman Sachs Майкл Дафі набыў будынак за 51 мільён долараў. Сродкі ад продажу былі накіраваны на кампенсацыю ахвярам Эпштэйна. Новы ўладальнік абвясціў аб планах рэканструкцыі дома, якая была завершана ў 2025 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн Катэгорыя:Славутасці Нью-Ёрка