Уладзімір Кіслы (, в. Дубна Мастоўскага раёна) — мастак і рэстаўратар.

Адукацыя Скончыў Геаграфічны факультэт БДУ ў 1979 годзе.

Праца З 1983 года працуе мастаком і рэстаўратарам музея гісторыі рэлігіі ў Гродна. Майстэрству рэстаўрацыі вучыўся ў Мінску, Варшаве, Рызе, Львове. Выратаваў сотні абразоў і іншых твораў сакральнага мастацтва. Наладзіў шмат аўтарскіх выстаў як жывапісец. Узнагароджаны ордэнам «Заслужаны дзеяч культуры Польшчы» за адшуканне крыпты караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вёсцы Воўчын на Брэстчыне ў 1991 годзе.

Спасылкі Уладзімір Кіслы — лекар сакральнага мастацтва

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы