Аперацыя «Праўдзівае абяцанне 4» — іранская аперацыя, пачатая 28 лютага 2026 года ў адказ на амерыкана-ізраільскія атакі. У рамках кампаніі Узброеныя сілы Ірана нанеслі ўдары з ужываннем балістычных ракет і дронаў па базах амерыканскіх войск на Блізкім Усходзе, а таксама па грамадзянскіх аб’ектах.
Напярэдадні У студзені 2026 года на Блізкім Усходзе пачалася чарговая хваля эскалацыі напружання паміж ЗША і Іранам, выкліканая падаўленнем урадам антыўрадавых пратэстоўцаў у Іране. Сітуацыя дадаткова абвастрылася правалам перамоў у Жэневе аб прыпыненні іранскай ядзернай праграмы. Паводле версіі амерыканскага боку, адмова Ірана ад кампрамісу была звязаная з намерам захаваць магчымасць узбагачэння ўрану для стварэння ядзернай зброі. У СМІ тым часам сталі паведамляць што амерыканскі ўрад рыхтуецца да ўдараў і наступнай ваеннай аперацыі супраць Тэгерана.
Ход падзей Раніцай 28 лютага 2026 года ВПС Ізраіля нанеслі ўдары па іранскай тэрыторыі. Міністэрства замежных спраў Ірана заявіла пра гатоўнасць абараняць тэрытарыяльную цэласнасць. Урад краіны абвясціў аб падрыхтоўцы ўдараў у адказ.
Пазней у той жа дзень ВПС Ірана нанеслі ўдары па розных аб’ектах на Блізкім Усходзе. Сярод цэлей, у асноўным, былі фарміраванні і аб’екты Узброеных Сіл ЗША. Упершыню Іран атакаваў адразу ўсе ваенныя базы амерыканцаў у раёне Персідскага заліва. Для ўдараў прымяняліся ракеты і БПЛА. Толькі па краінам заліва было ўжыта 450 ракет і 1140 дронаў.
Акрамя ваенных баз, выбухі раздаваліся таксама і ў раёне мірных аб’ектаў. Так, пасля выбуху каля штучнага вострава Палм-Джумейра ў Дубаі на месцы пачаўся моцны пажар. Абломкі дронаў таксама ўпалі на гатэль Burj Al Arab на Палм-Джумейра.
1 сакавіка іранскія дроны атакавалі энергетычныя аб’екты ў прамысловым горадзе Рас-Лафан у Катары. Адзін беспілотнік ударыў па рэзервуары з вадой электрастанцыі ў Месаідзе, а другі — па аб’екце Qatar Energy ў Рас-Лафане. Удары прывялі да прыпынення вытворчасці звадкаванага прыроднага газу і росту цэн на энерганосьбіты ў Еўропе. Усяго, паводле звестак уладаў Катара, было перахоплена сем балістычных ракет і пяць беспілотнікаў.
У той жа дзень удар быў нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе Saudi Aramco ў Рас-Тануры на ўсходзе Саудаўскай Аравіі. Завод, адзін з найбуйнейшых у свеце, прыпыніў працу. Іран таксама атакаваў аб’екты ў Амане: два беспілотнікі ўдарылі па камерцыйным порце Дукм. У порце Фуджэйра ў ААЭ абломкі збітага дрона ўпалі ў нафтапрамысловай зоне, выклікаўшы пажар.
У ноч на 2 сакавіка іранскія беспілотнікі атакавалі брытанскую авіябазу Акратыры на Кіпры.
2 сакавіка іранскія проксі ў Іраку запусцілі 23 беспілотнікі па базе ЗША ў Эрбілі. Таксама паведамлялася пра атаку на аэрапорт Багдада.
Паводле звестак Цэнтральнага камандавання ЗША, сістэмы СПА Кувейта памылкова збілі тры амерыканскія знішчальнікі F-15E, усе шэсць членаў экіпажа паспяхова катапультаваліся.
Цэлі + Іранскія ўдары за перыяд 28 лютага — 2 сакавіка 2026 Краіны Аб’екты ўдараў Наступствы Авіябаза Аль-Дафра, аэрапорты Дубая і Абу-Дабі, гатэль Burj Al Arab, вежы Etihad Towers (пасольства Ізраіля), порт Джабаль-Алі, порт Фуджэйра, жылыя дамы, дата-цэнтры 3 загінулых (амерыканскія вайскоўцы), 58 параненых. Выяўлена 167 ракет і 541 дрон; 154 ракеты знішчаныя, 13 упалі ў мора; 506 дронаў перахопленыя, 35 упалі на тэрыторыі ААЭ. Авіябаза Алі-Ас-Салем, Міжнародны аэрапорт Кувейта1 загінулы, больш за 30 параненых. Сістэмы СПА збілі тры амерыканскія знішчальнікі F-15E дружалюбным агнём (экіпажы выжылі). Авіябаза Аль-Удэйд, аб’екты Qatar Energy ў Рас-Лафане, электрастанцыя ў МесаідзеВытворчасць ЗПГ прыпынена, рост цэн на энерганосьбіты. Перахоплена 7 балістычных ракет і 5 дронаў. Цэнтр ваенна-марскога флоту ЗША, Міжнародны аэрапорт Бахрэйна 3 параненыя; знішчана 45 ракет і 9 дронаў Нафтаперапрацоўчы завод Saudi Aramco ў Рас-Танурэ Завод прыпыніў працу, пажар узяты пад кантроль; ракеты, запушчаныя па Эр-Рыяду і авіябазе прынц Султан, перахопленыя Порт Дукм, танкер Skylight (пад сцягам Палау), танкер MKD VYOM (пад сцягам Маршалавых Астравоў) 1 паранены (порт Дукм); танкер Skylight затануў, экіпаж выратаваны аэрапорт Эрбіля, аэрапорт Багдада запушчана 23 дроны іракскімі проксі, частка перахопленая Тэрыторыя краіны (цэлі не ўдакладняюцца) перахоплена 49 дронаў і балістычных ракет. Тэль-Авіў, Бейт-Шэмеш, Іерусалім, Эйлат 12 загінулых, дзясяткі параненых. Перахоплена больш за 50 дронаў (Акратыры і Дэкелія) Брытанская авіябаза Акратыры нязначны матэрыяльны ўрон
Рэакцыя Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва (Бахрэйн, Катар, Кувейт, ААЭ, Саудаўская Аравія, Аман) выступіў з сумеснай заявай, асудзіўшы іранскія ўдары. ААЭ адклікалі свайго пасла з Ірана і зачынілі пасольства. Саветнік прэзідэнта ААЭ Анвар Гаргаш папярэдзіў Іран, што яго агрэсія ізалюе краіну ў крытычны момант. Катар заявіў, што ўдары па Амане, які выступаў пасярэднікам амерыкана-іранскіх перамоў, падрываюць прынцыпы дыпламатыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:Люты 2026 года Катэгорыя:Сакавік 2026 года Катэгорыя:Канфлікты 2026 года