Зінаіда Герасімаўна Моршчанка () — работніца дрэваапрацоўчай прамысловасці, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы.

Біяграфія Нарадзілася 21 верасня 1934 года ў Бабруйску ў мнагадзетнай сям’і рабочага лесакамбіната, брыгадзіра сартавальнікаў лесу Герасіма Агафонавіча Іванова Морщенко Зинаида Герасимовна [База данных «Женщины Бобруйска в истории и современности»].

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзіцем перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю.

Закончыўшы восем класаў, пайшла працаваць на лесакамбінат «Бабруйскдрэў» у якасці рабочай фанернага цэха. Працавала на папраўцы фанеры, на сартаванні шпоны, падлікоўцам.

У 1967 годзе Зінаідзе надалі 4-ы разрад сартавальніцы шпоны і 3-і разрад сушыльшчыцы. У 1987 года атрымала 4-ы разрад сушыльшчыцы шпоны і фанеры.

Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1975 года і ад 19 лістапада 1979 года за дасягнутыя поспехі ў выкананні дзяржаўных планаў і сацыялістычных абавязацельстваў Зінаіду Моршчанка ўзнагародзілі ордэнамі Працоўнай Славы 3-й і 2-й ступені.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 снежня 1989 года за вялікі асабісты ўклад у тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыю вытворчасці, укараненне безадходнай тэхналогіі перапрацоўкі драўніны, надбаўленне аб’ёмаў выпуску высакаякасных тавараў народнага спажывання Зінаіду Моршчанка ўзнагародзілі ордэнам Працоўнай Славы 1-й ступені. Стала поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы.

35 гадоў прапрацавала на адным прадпрыемстве — фанерным заводзе Бабруйскага фанерна-дрэваапрацоўчага камбіната — да выхаду на пенсію. Выбіралася грамадскім інспектарам аховы працы і тэхнікі бяспекі. Дэлегат 5-га Усебеларускага народнага сходу ў чэрвені 2016 года.

Жыла ў Бабруйску. Памерла 24 сакавіка 2021 года.

Узнагароды Ордэн Працоўнай Славы 3-й ступені (1975); Ордэн Працоўнай Славы 2-й ступені (1979); Ордэн Працоўнай Славы 1-й ступені (1989).

Крыніцы