Ілімская — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар сібірскай ракі. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Несцерава, ідзе на паўночны захад, потым робіць паварот літарай "г" на паўднёвы ўсход і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Герасіменкі. Спалучае жылую і дзелавую забудову, частка дамоў адносіцца да 1980-х ггЗгодна архітэктурнай базе Рhotobuildings.
Славутасці
Дом 6Б — дыспетчарская станцыя «Ангарская-4» Дом 6Г — АЗС Дом 9 — СШ № 169 Дом 15 — дзіцячы сад № 459 Дом 27 — гандлёвы цэнтр
Цікавыя факты У Першамайскім раёне горада ёсць вуліца Ільменская, якую не трэба блытаць з Ілімскай.
Крыніцы
Спасылкі
Ілімская вуліца на АТО.ВУ Ілімская вуліца ў базе даных Геадзэн Ілімская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)