Патрыярх Данііл (у свеце Атанас Трыандафілаў Нікалаў; нар. 2 сакавіка 1972, Смалян) — архірэй Балгарскай праваслаўнай царквы, з 30 чэрвеня 2024 года патрыярх Балгарскі, мітрапаліт Сафійскі.

30 чэрвеня 2024 года на патрыяршым выбарчым Царкоўна-народным саборы ў Сафіі быў абраны новым Патрыярхам Балгарскім, Мітрапалітам Сафійскім з 69 галасоў з усіх 138 прысутных дэлегатаў Сабора. У той жа дзень у Аляксандра-Неўскім саборы ў Сафіі адбылася яго інтранізацыя, на якой прысутнічалі, сярод іншых, Сусветны патрыярх Варфаламей і мітрапаліт Карсунскі і Заходнееўрапейскі Нестар (Сіраценка) (Маскоўскі патрыярхат).

Катэгорыя:Праваслаўныя патрыярхі