Ёхэвед Бат-Мір'ям (іўр. יוכבד בת-מרים, сапр. Ёхэвед Жалязняк, 5 сакавіка 1901, Каплічы — 7 студзеня 1980, Тэль-Авіў) — ізраільская паэтка, перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў заможнай сям'і зямельнага арандатара Навума Жалезняка і Мар'яшы Шнэерсан. Займалася на педагагічных курсах у Харкаўскім універсітэце, вучылася ў Адэскім і Маскоўскім універсітэтах. У маладосці мела камуністычныя погляды, якія паступова эвалюцыянавалі ў бок сіянізму. Першая кніга яе вершаў "Ме-рахок" ("Здалёк") выйшла ў свет у 1932 годзе, праз чатыры гады пасля яе прыезду ў Эрэц-Ісраэль (тады падмандатную Палестыну). Імя Ёхэвед у Бібліі мела маці Майсея, а "Бат-Мір'ям" азначае "дачка Мір'ям", бо маці паэткі сапраўды мела такое імя.

Большасць вершаў Бат-Мір'ям напісана ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, у іх адлюстравана трагедыя яўрэяў таго часу, а таксама яе асабістае жыццё ў Расійскай імперыі і раннім СССР, і затым у Ізраілі. Яе сын Нахум ("Зузік") загінуў у вайне за незалежнасць Ізраіля 1947-1949, пасля чаго яна перастала пісаць вершы. Бат-Мір'ям — лаўрэат прэміі імя Бяліка (1964), у 1972 годзе ёй была прысуджана Прэмія Ізраіля. На рускую мову некалькі вершаў Бат-Мір'ям пераклаў вядомы паэт Аляксандр Пэн (пераклад апублікаваны ў зборніку «Паэты Ізраіля» (Масква, 1963).

Творы

"Ме-рахок" ("Здалёк") (1934);

"Эрэц-Ісраэль" (1937);

"Рэаён" ("Спатканне", 1940);

«Дмуйот мэ-офек» («Вобразы на далаглядзе», 1942);

"Мі-шырэй Русія" ("З песень Расіі", 1942);

"1943 - шырым ла-гета" ("1943 - песні гета", 1946)

"Шырым" ("Песні", 1963).

Спасылкі