Хасроў I Анушырван () — шахіншах з дынастыі Сасанідаў, які правіў Іранам з 531 да 579 года.

Сын Кавада I.

Пры Хасрове I Анушырване ўнутранае становішча ў дзяржаве стабілізавалася. Дзяржава Сасанідаў была падзелена на 4 вобласці: Харасан, Азербайган, Німруз і Харабаран (Месапатамія). Усталяваўся падзел грамадства на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты).

Катэгорыя:Сасаніды