Заліў Кінг () — заліў на поўначы Заходняй Аўстраліі.
Цягнецца ад вусця ракі Фіцрой да Індыйскага акіяна, максімальная даўжыня — 120 км, сярэдняя шырыня — каля 50 км.
Першым еўрапейцам, які адкрыў заліў, быў Уільям Дампір, які прыбыў туды на караблі HMS Cynet у 1688 годзе.
Філіп Паркер Кінг даследаваў берагавую лінію ў 1818 годзе і назваў гэты раён Сігнет-Бэй. Пазней, у 1838 годзе, гэты раён наведалі Джон Стокс і Джон Клементс Вікем на караблі «Бігль». Заліў названы ў гонар яго першаадкрывальніка, Філіпа Паркера Кінга. Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна