Вацлаў Тэадор Івашкевіч-Рудашанскі, Вацлаў Івашкевіч (; ) — прафесійны вайсковец, генерал-маёр арміі Расійскай імперыі, генерал-маёр арміі Польскай.

Біяграфія

Яго бацькам быў Віталі Івашкевіч інжынер, шляхціч-католік з Віцебскай губерніі, гербу Трубы, які быў сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанн 1863 г., а маці — Леакадзія з роду Карафа-Корбут. Нарадзіўся ў Омску, тагачаснай сталіцы Акмалінскай вобласці, якая ўваходзіла ў склад Заходне-Сібірскага генерал-губернатарства. Выхаванец Сібірскага кадэцкага корпуса, які скончыў у 1890 годзе. Пачаў службу ў пяхотных частках расійскай арміі ў 1891 годзе. Выпускнік Паўлаўскага ваеннага вучылішча 1892 года. Выпушчаны падпаручнікам у 4-ы Усходне-Сібірскі лінейны батальён.

Паручнік (1895).

Штабс-Капітан (1900).

У 1900 годзе ён удзельнічаў у інтэрвенцыі ў Кітаі супраць паўстання Баксераў .

Падчас руска-японскай вайны ён удзельнічаў у абароне крэпасці Порт-Артур і быў паранены. За баявыя заслугі у вайне з японцамі павышаны ў капітаны (1905), затым падпалкоўнікі. На пачатак 1909 года — у 34-м Усходне-Сібірскім стралковым палку. На 1.05.1911 — у 11-м Сібірскім стралковым палку. У ліпені 1911 праведзены ў палкоўнікі з пераводам у Сібірскі 44-ы стралковы полк. На 1913 год — камандзір Барнаўльскага атрада 44-га Сібірскага стралковага палка. На пачатак сакавіка 1914 г. — у 42-м Сібірскім стралковым палку.

Падчас першай сусветнай вайны камандаваў 54-м Сібірскім стралковым палком. За адрозненні ў бітве пад Лодзю праведзены ў генерал-маёрыі ўзнагароджаны Залатой шабляй. У баях пад Рыгай атрымаў раненне.

9.11.1915 года быў прызначаны камандзірам брыгады 3-й Сібірскай стралковай дывізіі. З чэрвеня — па верасень 1917 года — камандзір Фінляндскай памежнай зводнай дывізіі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і звяржэння цара актыўна ўдзельнічаў у Ваенным саюзе палякаў у Расіі і стаў членам Галоўнага польскага ваеннага камітэта. З 21 кастрычніка 1917 г. камандаваў 3-й Польскай стралковай дывізіяй у складзе 1-га Польскага корпуса пад камандаваннем генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага . На чале дывізіі ён з баямі прайшоў шлях ад Ельні да Бабруйска, дзе 21 мая 1918 года капітуляваў разам з усім корпусам перад нямецкай арміяй .

У званні генерал-лейтэнанта былога Першага Польскага корпуса і Рускай арміі рэскрыптам Рэгенцкай рады ад 31 кастрычніка 1918 года ён быў прызначаны ў падпарадкаваную яму Польскую армію з пацверджаннем звання . Яму было даручана кіраўніцтва Кельцкай інспектарыяй. 16 лістапада 1918 года ён быў прызначаны камандзірам Генеральнай акругі «Кельцэ» . Ён камандаваў падраздзяленнямі, якія падаўлялі антыяўрэйскія беспарадкі ў Кельцэ, якія працягваліся 11 і 12 лістапада .

26 лістапада 1918 года ён стаў камандзірам Літоўска-Беларускай дывізіі, якую сфармаваў з падраздзяленняў самаабароны «Крэсы» . З лютага 1919 года камандаваў аператыўнымі групамі ў раёне Ваўкавыска, а з 14 сакавіка 1919 года — наступленнем Войска Польскага супраць падраздзяленняў Украінскай Галіцкай Арміі, якія акружалі Львоў . Пасля прарыву да Львова ён змяніў генерала Тадэвуша Развадоўскага на пасадзе камандуючага Арміяй «Усход» . Падчас баёў ва Усходняй Галіцыі і Валыні ён выгнаў украінцаў за раку Збруч.

Падчас польска-савецкай вайны камандаваў Галіцка-Валынскім, Галіцкім і Падольскім франтамі. 25 ліпеня 1919 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты.

1 студзеня 1920 года кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы Юзэф Пілсудскі прызначыў яго членам Часовага капітула Ваеннага ордэна Virtuti Militari і ўзнагародзіў Сярэбраным крыжам гэтага ордэна .

9 сакавіка ён звярнуўся да Галоўнакамандуючага з прашэннем аб пераводзе яго ў запас або аб прадастаўленні яму трохмесячнага адпачынку. Прычынай свайго просьбы ён назваў дрэнны стан здароўя. У прыкладзенай медыцынскай даведцы пазначана, што начальнік франтовай медыцыны падпалкоўнік Баляслаў Каралевіч дыягнаставаў у яго атэрасклероз і прагрэсуючае аслабленне сардэчнай мышцы, а таксама артрытныя сімптомы ў выглядзе болю і ацёку ў суставах верхніх канечнасцяў. На думку доктара Каралевіча, стан яго здароўя на той момант патрабаваў ад пацыента ўстрымання ад любой дзейнасці на працягу трох месяцаў і накіравання на санаторна-курортнае лячэнне .

У красавіку 1920 года, падчас Кіеўскай кампаніі, ён быў камандуючым 6-й арміяй, а ў жніўні — падчас Варшаўскай бітвы — камандуючым Паўднёвым фронтам . З 20.08.1920 па чэрвень 1921 года — камандуючы генеральнай акругі Варшава

1 кастрычніка 1921 года ён быў звольнены ў адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта з правам нашэння формы . Пасяліўся ў Варшаве. З 20 мая 1922 года ён праходзіў лячэнне ў Уяздоўскім шпіталі . 6 чэрвеня 1922 года «Польская зброя» абвергла чуткі пра недастатковы догляд, які атрымліваў хворы генерал у шпіталі .

27 верасня 1922 года капітул Ваеннага ордэна Virtuti Militari даў станоўчае заключэнне адносна заявы аб узнагароджанні яго Камандорскім крыжам.

У пятніцу, 10 лістапада 1922 г., у Уяздоўскім шпіталі генерал-ад’ютант галоўнакамандуючага брыгадны генерал Ян Яцына ад імя маршала Польшчы Юзэфа Пілсудскага ўзнагародзіў яго ваенным ордэнам Virtuti Militari II ступені . Указ кіраўніка дзяржавы і галоўнакамандуючага ад 24 лістапада 1922 г. аб узнагароджанні ордэнам быў апублікаваны ў «Асабістым часопісе» пасля смерці генерала — 14 снежня 1922 г. .

Ён памёр у суботу, 25 лістапада 1922 г., а 22-й гадзіне ў Уяздоўскім шпіталі пасля працяглай, цяжкай і невылечнай хваробы.

У чацвер, 30 лістапада 1922 г., у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве кардынал Аляксандр Какоўскі адслужыў паніхіду, пасля якой труну з целам генерала на гарматным лафеце ў суправаджэнні ганаровай варты, якая складалася з пяхотнага батальёна і двух кавалерыйскіх швадронаў, перавезлі на чыгуначны вакзал. Пахаванне адбылося ў суботу, 2 снежня 1922 г., у Львове. Пахавальная працэсія прайшла ад Львоўскага кафедральнага сабора да могілак Абаронцаў Львова на Лычкоўскіх могілках, дзе нябожчык быў пахаваны ў камандзірскай катэдры. На пахаванні прысутнічалі брат нябожчыка, палкоўнік Пётр Івашкевіч; генерал-маёр Тадэвуш Развадоўскі, які прадстаўляў галоўнакамандуючага ; Львоўскі ваявода Казімір Грабоўскі; кракаўскі ваявода Казімір Галецкі, які прадстаўляў прэм’ер-міністра і ўрад; дэлегацыі Варшаўскага, Кракаўскага і Львоўскага палкоў; прадстаўнікі ваенных і цывільных уладаў; і натоўпы грамадскасці. На магіле выступілі, сярод іншых, генералы Юзэф Доўбар-Мусніцкі і Эдмунд Кеслер

У перыяд Украінскай ССР, падчас апаганьвання і знішчэння Могілак абаронцаў Львова, Марыя Тэрэшкаўна (польская грамадская актывістка) разам з групай з некалькіх іншых людзей, каб выратаваць парэшткі перамясціла целы некалькіх выдатных палякаў (акрамя генерала Вацлава Івашкевіча-Рудашанскага) на іншае месца пахавання, якое да сённяшняга дня застаецца невядомым

Пасмяротна прысвоена званне генерал-лейтэнанта . Надмагілле Вацлава Івашкевіча было ўнесена ПольскімІнстытутам нацыянальнай памяці ў рэестр магіл ветэранаў барацьбы за свабоду і незалежнасць Польшчы .

Ордэны і ўзнагароды

Камандорскі крыж Ваеннага ордэна Virtuti Militari (1922, пасмяротна) Сярэбраны крыж Ваеннага ордэна Virtuti Militari № 3 (1920) Камандорскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (29 снежня 1921 г.) Крыж Доблесці (1921) Ордэн Святой Ганны 4-й ступені (Расійская імперыя, 1901 г.) Ордэн Святой Ганны 3-й ступені з мячамі і бантам (Расійская імперыя, 1901) Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (Расійская імперыя, 1904) Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі (Расійская імперыя, 1904) Залатая шабля «За адвагу» (Расійская імперыя, 13 красавіка 1907 г.) Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (Расійская імперыя, 23 сакавіка 1913 г.) Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (Расійская імперыя, 7 красавіка 1915 г.) Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (Расійская імперыя, 27 красавіка 1915 г.) Камандор Ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, дазвол кіраўніка дзяржавы ў 1921 г.) Ордэн Крыжа Свабоды 1-й катэгорыі 2-га класа (Эстонія, 2 чэрвеня 1992 г.)

Зноскі

Бібліяграфія

Tadeusz Kryska-Karski, Stanisław Żurakowski: Generałowie Polski niepodległej. Warszawa: Editions Spotkania, 1991. Andrzej Suchcitz: Generałowie wojny polsko-sowieckiej 1919—1920. Mały słownik biograficzny. Białystok: Ośrodek Badań Historii Wojskowej Muzeum Wojska w Białymstoku, 1993. Piotr Stawecki: Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939. Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1994. ISBN 83-11-08262-6. Bogusław Polak (red.): Kawalerowie Virtuti Militari 1792—1945. T. 2/1. Koszalin: Wydawnictwo Uczelniane Wyższej Szkoły Inżynierskiej w Koszalinie, 1991. ISBN 83-900510-0-1. Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. М., 2003. Исмаилов Э. Э. Золотое оружие с надписью «За храбрость». Списки кавалеров 1788—1913. М. 2007 Волков С. В. Генералитет Российской империи: Энциклопедический словарь генералов и адмиралов от Петра I до Николая II, в 2-х т. Центрполиграф: Москва, 2009.

Катэгорыя:Выпускнікі Паўлаўскага ваеннага вучылішча