Эн Рэвір (, — ) — амерыканская актрыса, уладальніца прэмій «Оскар» і «Тоні».
Біяграфія Нарадзілася ў Нью-Ёрку і была прамым нашчадкам героя Амерыканскай рэвалюцыі Пола Рэвіра. У 1931 годзе яна дэбютавала на Брадвеі ў пастаноўцы «Вялікі Берынгтан», а пазней дабілася значнага поспеху ў п’есе «Падвойныя дзверы».
У 1934 годзе адбыўся яе дэбют у кіно, які паказаў яе талент характарнай актрысы. Эн Рэвір тройчы намінавалася на «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў фільмах «Песня Бернадэт» (1943), «Нацыянальны аксаміт» (1944), за ролю ў якім яна атрымала прэмію, і «Джэнтльменскае пагадненне» (1947). Адной з апошніх яе роляў стала Ханна Істман, маці персанажа Мантгомеры Кліфта ў фільме «Месца пад сонцам» (1951). Неўзабаве пасля гэтага Эн Рэвір патрапіла ў «Чорны спіс» Галівуда і яе акцёрская кар’ера завяршылася, а сцэны з яе ўдзелам у фільме «Месца пад сонцам» былі выразаныя.
Пасля гэтага актрыса разам з мужам, драматургам Самуэлем Розенам, пераехала ў Нью-Ёрк, дзе яна вярнулася на Брадвей. Пазней разам з ім яна арганізавала акцёрскую школу. Яе па-ранейшаму ігнаравалі ў Галівудзе, і таму роля ў аднайменным фільме, выпушчаным двума гадамі пазней, дасталася Уэндзі Хілер.
У 1970-я гады яна знялася ў некалькіх тэлесерыялах і пары кінакарцін, сярод якіх «Скажы, што ты любіш мяне, Джуні Мун» (1970) з Лайзай Мінелі ў галоўнай ролі. Эн Рывер памерла 18 снежня 1990 года ад пнеўманіі ў прыгарадзе Нью-Ёрка ва ўзросце 87 гадоў. Фільмаграфія (1951) «Месца пад сонцам» — Ханна Істмен, маці Джорджа
Катэгорыя:Актрысы ЗША