Адвербіяліза́цыя (ад — прыслоўе) — пераход у прыслоўі словаформаў іншых часцін мовы, які абумоўлены іх сінтаксічнымі функцыямі і зменамі лексічнага і граматычнага значэнняў.
Адвербіялізуюцца: назоўнікі ўскосных склонаў: прыехаць раніцай; прыметнікі: прыбіраць збольшага; лічэбнікі: працаваць удваіх; займеннікі: адбылося па-нашаму; дзеепрыметнікі: сказаць адкрыта; дзеепрыслоўі: глядзець седзячы; часціцы: плесціся абы-абы.
У выніку адвербіялізацыі канчаткі зменных часцін мовы ператварыліся ў прыслоўныя суфіксы, а прыназоўнікі, што ўжываюцца з рознымі склонавымі формамі, сталі прыстаўкамі прыслоўяў: З боку вёскі даносіліся галасы (І. Мележ), Збоку, ля самай дарогі, ляжаў вялікі камень (К. Чорны).
Адвербіялізаваныя словаформы становяцца нязменнымі, набываюць новыя сінтаксічныя функцыі і сувязі, часам змяняюць месца націску (бе́гам — бяго́м, кру́гам — круго́м) і інш.
Гл. таксама Ад’ектывацыя Субстантывацыя
Крыніцы
Катэгорыя:Прыслоўе Катэгорыя:Словаўтварэнне Катэгорыя:Канверсія (словаўтварэнне)