Жан-П’ер Лео (, нар. , ) — французскі акцёр, пік кар’еры якога прыпаў на 1960—1970-я гады.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і актрысы Жаклін Піерэ (15 студзеня 1923 — 10 сакавіка 2005) і сцэнарыста П’ера Лео (25 сакавіка 1909 — 5 лістапада 1996). Сваю першую ролю ён выканаў у фільме «Ля Тур, сцеражыся!» (1958). Яго другой роляй, якая адразу прынесла яму вядомасць, стала роля Антуана Дуанэля ў фільме Франсуа Труфо «Чатырыста ўдараў» (1959). З Труфо яго звяла маці Жаклін у верасні 1958 года, пачуўшы, што той шукае хлопчыка на галоўную ролю. Лео ў той перыяд вучыўся ў пансіёне ў муніцыпалітэце Панціні ў Ёне і ад свайго героя — бунтара, які з-за халоднасці бацькоў кідаецца ва ўсе цяжкія, а таксама ад самога Труфо ў гэтым узросце — мала чым адрозніваўся, дзякуючы гэтай прычыне і быў зацверджаны на ролю Антуана.

У наступныя гады Лео працаваў больш з маладымі рэжысёрамі французскай новай хвалі, але ў першую чаргу з Жан-Люкам Гадарам і Труфо. У некалькіх фільмах Труфо граў ролю Антуана Дуанэля (персанаж — альтэр эга самога Труфо): сыграў ролю Антуана з актрысай Клод Жад у ролі Крысціны ў кінафільмах Франсуа Труфо «Выкрадзеныя пацалункі», «Сямейны агмень» і «Слізгаючая любоў».

Адной з вяршыняў яго кар’еры стала роля Марка ў бельгійскім фільме Ежы Скалімоўскага 1967 года «Старт» («Le depart»). У 1966 годзе Лео атрымаў прыз Берлінскага кінафестывалю за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Мужчынскае-жаночае». У 2016 годзе ўдастоены Ганаровай Залатой пальмавай галіны.

Лео жанаты з французскай актрысай Брыжыт Дзювіўе. Фільмаграфія (1959) «Чатырыста ўдараў» — Антуан Дуанэль (1960) «Завяшчанне Арфея» — школьнік (1965) «Шалёны П’еро» — малады чалавек у кінатэатры (1972) «Апошняе танга ў Парыжы» — Том (1973) «Амерыканская ноч» — Альфонс

Катэгорыя:Акцёры Францыі