У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2012 годзе.
Студзень 16 студзеня: Уладзімір Іванавіч Жбанаў (70) — беларускі скульптар. 22 студзеня: Яўген Сяргеевіч Шатохін (64) — беларускі мастак. 29 студзеня: Оскар Луіджы Скальфара (93) — італьянскі палітык, Прэзідэнт Італіі (1992—1999).
Люты
11 лютага: Уітні Х’юстан (48) — амерыканская поп-, соўл- і рытм-н-блюзавая актрыса, спявачка, прадзюсар.
Сакавік 3 сакавіка: Аляксандр Пятровіч Дзянісаў (67) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. 24 сакавіка: Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі (90) — беларускі мовазнавец і журналіст.
Красавік 23 красавіка: Арыстарх (Станкевіч) (70) — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі. 26 красавіка: Ігар Усеваладавіч Чаквін (57) — беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг.
Май 4 мая: Міхаіл Гапеевіч Булахаў (92) — беларускі мовазнавец, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971).
Чэрвень 18 чэрвеня: Алена Андрэеўна Сцепановіч (70) — беларуская свінарка, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання, Герой Сацыялістычнай Працы (1976). 30 чэрвеня: Іцхак Шамір (96) — ізраільскі палітык, Прэм’ер-міністр Ізраіля (1983—1984, 1986—1992).
Ліпень 24 ліпеня: Джон Эванс Ата Мілс (68) — ганскі палітык, Прэзідэнт Ганы (2009—2012).
Жнівень 21 жніўня: Вольга Піліпаўна Якушка (91) — беларускі географ і лімнолаг, доктар геаграфічных навук (1970), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).
Верасень 18 верасня: Уладзімір Якаўлевіч Пузыня (72) — беларускі музыкант, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструментаў, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
Кастрычнік 9 кастрычніка: Сяргей Аляксандравіч Цімохаў (52) — беларускі мастак.
Лістапад 19 лістапада: Барыс Натанавіч Стругацкі (79) — расійскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст, перакладчык.
Снежань 15 снежня: Канстанцін Якаўлевіч Ваншэнкін (86) — савецкі і расійскі паэт.
Гл. таксама Спіс народжаных у 2012 годзе
Крыніцы
2012