Лейб Рэйзер, Рэйзнер (20 кастрычніка 1910, Гродна — 1986, Раанана) — яўрэйскі мемуарыст. Псеўданімы: Бэн-Носн, рэб Лейб, А. Гроднер.

Нарадзіўся ў Гродне, з пачаткам Вялікай айчыннай вайны ў чэрвені 1941 года направіўся на ўсход. Тры месяцы быў вязнем мінскага гета, уцёк, цераз Вільню і Эйшышкі вярнўся дамоў да жонкі і малой дачкі. Быў сведкам стварэння двух гета ў Гродне і дэпартацыі з гета № 2 у кастрычніку 1942. Зімой 1943 года сям’я з ім уцякла з гета. У ноч на 7 лютага пасля дэпартацыі некаторых вязняў група моладзі каля 30 чалавек на чале з Рэйзерам, Б. Ліпскім і Ш. Гарбульскім са зброяй выйшла з гета і направілася ў Нацкую пушчу, яны мелі рэвальверы, якія здабылі ў ваенным шпіталі, дзе працаваў Рэйзер, далучыліся да партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола.

Адразу пасля вайны быў у аўстрыйскім лагеры DP, пісаў успаміны. У 1948 годзе асталяваўся з сям’ёй у Велінгтане (Новая Зеландыя), з 1973 года жыў у Ізраілі.

Аўтар успамінаў, палемічных артыкулаў, гумарыстычных мініяцюр у яўрэйскай прэсе Мельбурна, Буэнас-Айрэса, Тэль-Авіва (Аўстралійскія яўрэйскія навіны, Яўрэйскія навіны, Гродзенскае рэха, Фолксблат, Гэйміш, Лецтэ наес). Дэбютаваў у газеце «Гроднер лэбм» у 1937 годзе.

Успаміны выйшлі асобнымі кнігамі, на ідышы і па-англійску: Ін герангл — אין געראנגל — Раанана, 1985 In the struggle: memoirs from Grodno and the forests — New York / Jerusalem (2009)

Старэйшы брат Нісн выехаў у Новую Зеландыю яшчэ раней за яго. Дачку звалі Betty Broit.

Крыніцы

Спасылкі Reyzen Leyb collections.ushmm.org A Belated Regret: The Sum Total of a Grodno Family, jewishgen.org Пивоварчик С. А. Гродно // Холокост на территории СССР: энциклопедия. — M.: РОССПЭН, 2011. — С. 241—247.

Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Вязні мінскага гета Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны