Сейсмалогія (ад — землятрус і — навука, веды) — навука аб распаўсюджванні сейсмічных хваль у нетрах Зямлі. Таксама сейсмалогія займаецца землятрусамі, рухамі платформаў, маніторынгам распрацовак рудных радовішчаў і інш.
Як навука сейсмалогія сфарміравалася ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Былі распрацаваны яе тэорыя, методыкі і інструменты для правядзення даследаванняў. Сярод вучоных, зрабіўшых значны ўклад у стварэнне і развіццё сейсмалогіі, Б. Б. Галіцын, Э. Віхерт (), Б. Гутэнберг, Дж. Мілн () і інш.
Асноўная задача сейсмалогіі складаецца ў вывучэнні ўнутранай будовы Зямлі. Падзяляецца на ўласна сейсмалогію, сейсмаметрыю і прыкладную сейсмалогію.
На Беларусі На тэрыторыі Беларусі сейсмалагічныя даследаванні пачаліся на сейсмічнай станцыі «Мінск» у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі ў 1965 годзе. У 1979 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР створана Доследна-метадычная партыя з мэтай выканання сейсмалагічных даследаванняў. Сейсмаметрычныя назіранні вядуцца на стацыянарных і перасоўных пастах.
Гл. таксама Сейсмічная шкала Сейсмічнае раянаванне
Літаратура
Спасылкі
Саваренский Е. Ф. Сейсмология // Вялікая савецкая энцыклапедыя СЕЙСМОЛОГИЯ И ТЕКТОНИКА // Энцыклапедыя «Кругасвет»