Вадзяны́ млын — помнік прамысловай архітэктуры ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца па Замкавай вуліцы, 2, на штучным канале, які злучае раку Аршыца з Дняпром.
Гісторыя Вадзяны млын пабудаваны ў комплексе з арачным мостам у 1902 годзе з чырвонай цэглы.
У 1995 годзе ў будынку адкрыты Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»Ліпінская, І. У. Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 58-59..
Архітэктура
Млын пабудаваны на бутавым падмурку і накрыты двухсхільным бляшаным дахам. Складаецца з трохпавярховага прамавугольнага ў плане галоўнага аб’ёму і аднапавярховага рабочага памяшкання. Архітэктура будынка вырашана ў традыцыях псеўдаготыкі, з асобнымі элементамі псеўдарускага стылю. Сцены маюць прарэзаныя лучковыя праёмы, яны не атынкаваныя, а толькі пабеленыя. Элементы члянення, такія як лапаткі, гарызантальныя паяскі («плоскія» і «парэбрыкам») і антаблемент, захавалі натуральны колер чырвонай цэглы. Галоўны (паўднёва-ўсходні) фасад завяршаецца франтонам з дэкаратыўным круглым акном, на баках якога з цэглы выкладзена дата пабудовы — 1902.
Мост Мост уяўляе сабой аднапралётную арачную канструкцыю, пабудаваную з чырвонай цэглы на бутавым падмурку. Сярод дэкаратыўных дэталяў вылучаюцца парапет са стральчатымі праёмамі і картушавыя шчыты на баках аркі, якія надаюць збудаванню псеўдагатычныя рысы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Вадзяныя млыны Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў цагляным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:Замкавая вуліца (Орша) Катэгорыя:Масты Оршы