Э́лсуэрт — горы ў Заходняй Антарктыдзе, у паўднёвай частцы Зямлі Элсуэрта.
Найвышэйшая горная сістэма ў Антарктыдзе даўжынёй 360 км і шырынёй 48 км. Найбольш буйныя хрыбты — Сенцінел і Херытыдж. Гара Вінсан у гарах Сенцінел (5140 м) — найвышэйшы пункт Антарктыды.
Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і кангламератаў. Вядомы радовішчы каменнага вугалю.
Адкрыты з паветра ў 1935 годзе амерыканскім даследчыкам Лінкальнам Элсвартам, у гонар якога пазней атрымалі назву. У 1958—1966 гг. старанна даследаваны з паветра Геалагічнай службай ЗША, прычым былі складзеныя дэталёвыя аэракарты.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Горныя сістэмы Зямлі Катэгорыя:Горныя сістэмы Антарктыды