Шарль Берлен (; нар. ) — французскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання; таксама тэатральны рэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія Шарль Берлен нарадзіўся 30 красавіка 1958 у Сен-Мандэ (дэпартамент Валь-дэ-Марн у Францыі) у шматдзетнай сям’і ваенна-марскога ўрача-анестэзіёлага і выкладчыцы англійскай мовы. Быў чацвёртым з шасці дзяцей. У 15-гадовым узросце разам з братам, Шарль пачаў выступаць у складзе аматарскага тэатра тэатральнага ліцэя, у якім ён вучыўся. Стаўшы бакалаўрам, Шарль спрабуе адразу ж уступіць да асноўнай трупы Нацыянальнага тэатра Страсбурга, але не трапляе ў яе і паступае на навучанне ў Брусельскі Інстытут тэатра.
У 1982 годзе Берлен дэбютаваў адначасова як тэатральны і кінаакцёр. Да свайго дэбюту ў кіно ў фільме «Забойствы ў доме» (фр. Salt on Our Skin) праславіўся дзякуючы ролям на тэатральнай сцэне, прапрацаваўшы шмат гадоў у тэатрах Парыжа, Страсбурга, Нантэра і Тулона.
У 1994 годзе зняўся ў фільме Паскаля Ферана «Дробныя здзелкі з мерцвякамі», за ролю ў якім упершыню быў намінаваны на кінапрэмію «Сезар» як «Самы шматабяцальны акцёр».
У 1996 годзе прадстаўляў на Канскім кінафестывалі стужку Патрыса Леконта «Насмешка», дзе выканаў адну з галоўных роляў — двараніна, які спазнае тонкае і небяспечнае мастацтва інтрыгі пры Версальскім двары XVIII стагоддзя. За гэтую ролю ў 1997 годзе атрымаў Прэмію «Люм’ер» і быў намінаваны на «Сезар» як найлепшы акцёр. У далейшым акцёр быў яшчэ тройчы намінаваны на «Сезар» у гэтай катэгорыі, але перамогі ён так і не атрымаў.
Катэгорыя:Акцёры Францыі