Лестэр Боўлс Пірсан (—) — прэм'ер-міністр Канады (1963—1968).

Кар’еру пачынаў у дыпламатычнай службе, з 1941 года працаваў у МЗС Канады, з 1945 года пасол Канады ў ЗША, кіраўнік канадскай дэлегацыі ў ААН (1948—1952), старшыня Генеральнай Асамблеі ААН (1952—1953).

Атрымаў Нобелеўскую прэмію міру (1957) за свае намаганні па мірным ўрэгуляванні Суэцкага крызісу.

З 1948 года член парламента, дэпутат ад Ліберальнай партыі, працаваў у кабінеце Сен-Ларана, пасля паразы лібералаў на выбарах 1958 года стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным з стваральнікаў сучаснай сістэмы сацыяльнага забеспячэння Канады, увёў у абарачэнне канадскі сцяг і гімн.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады Катэгорыя:Члены Тайнага савета Каралевы для Канады Катэгорыя:Дыпламаты Канады Катэгорыя:Міністры замежных спраў Канады Катэгорыя:Паслы Канады ў ЗША Катэгорыя:Старшыні Генеральнай Асамблеі ААН