Бярэзінская хваля — беларуская рэгіянальная радыёстанцыя, якая вяшчала ў 2000-х і першай палове 2010-х гг. у г. Бабруйск і Бабруйскім раёне. Вяшчанне было на частаце 71,4 пераважна для пажылой вясковай аудыторыіАлена Карпенка Падарыце бацькам добры настрой, альбо Не забудзьце набыць радыёпрыёмнік // Трыбуна працы, 6.10.2014. Сярод радыёрубрык былі: “Ва ўрадзе”; “Весткі з гаспадарак раёна”; “На планерцы ў старшыні райвыканкама”; “Соцыум”; “Навіны культуры”; “За здаровы лад жыцця”, “Каментыруе спецыяліст”; “Надзённыя клопаты”; “Дзяжурны аддзел РАУС інфармуе”; “Інтрэрв`ю з нагоды”згодна базе СМІ Беларусі. Вяшчанне вялося пераважна на беларускай мове. З 1 студзеня 2016 г. Бярэзінская хваля спыніла працу, бо мясцовыя навіны пачало перадаваць Радыё МагілёўРаённыя навіны — на FM-хвалі // Трыбуна працы
Крыніцы
Спасылкі Бярэзінская хваля ў базе СМІ Беларусі Архіў радыёнавінаў Бабруйскага раёна за 2015-2016 гг. (у тым ліку частка перадач Бярэзінскай хвалі за 2015 г.)
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя: Бабруйскі раён