Іркуцкі акадэмічны драматычны тэатр імя М. П. Ахлопкава () — тэатр драмы ў горадзе Іркуцку. Адзін са старэйшых драматычных тэатраў Расіі, заснаваны ў 1850 годзе.
Статус прафесійнага тэатр набыў у 1850 годзе, калі гастралюючая трупа акцёраў засталася ў Іркуцку для пастаяннай працы. Першыя спектаклі былі пастаўлены ў будынку гарадскога Высакароднага сходу.
У 1851 годзе пры папячыцельстве генерал-губернатара Мікалая Мураўёва-Амурскага завяршылася будаўніцтва драўлянага будынка для тэатра, які ўрачыста адкрыўся 22 верасня пастаноўкай п’есы ў 1 дзеянні Мікалая Палявога «Рускі чалавек дабро памятае».
2 лістапада 1967 года Пастановай Савета Міністраў РСФСР тэатру было прысвоена імя расійскага рэжысёра М. П. Ахлопкава, тэатральная дзейнасць якога пачалася на іркуцкай сцэне.
31 жніўня 1999 года загадам Міністра культуры Расійскай Федэрацыі тэатру было прысвоена ганаровае званне «Акадэмічны».