А́льцы — вёска на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная акупантамі разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Малькавічы Дунілавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 93 чалавекі.

У час карнай аперацыі 19 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (72 чалавекі) і спалілі вёску (21 двор).

Пасля вайны не адрадзілася. У 1975 г. на месцы вёскі пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Спасылкі

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі