Уладзі́мір Ю́р’евіч Мо́нзуль (, Мінск) — беларускі гісторык і архівіст.
Біяграфія Нарадзіўся 20 красавіка 1989 года ў Мінску. Скончыў Мінскую лінгвістычную гімназію і ліцэй № 2. Пасля заканчэння школы паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 2011 годзе (выпускаўся з кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў). У 2012 годзе скончыў магістратуру, у 2016 годзе — аспірантуру БДУ.
Свой працоўны шлях пачынаў лабарантам у Беларускім дзяржаўным універсітэце, потым працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». З 2017 года перайшоў на працу ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь на пасаду вядучага архівіста. Пазней стаў намеснікам загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм. Па выніках 2020 года быў прызнаны найлепшым архівістам Беларусі. У вольны час захапляўся інтэлектуальнымі гульнямі (квізамі). Пасля сакавіка 2025 года быў звольнены з Нацыянальнага архіва.
Навуковая дзейнасць З’яўляецца аўтарам больш як 20 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў ахоплівае гісторыю Старажытнага Рыма і гісторыю Беларусі савецкага перыяду. Па антычнай тэматыцы даследаваў грамадзянска-прававы статус італійскіх саюзнікаў Рыма, дзейнасць братоў Гракхаў і палітычную барацьбу ў эпоху позняй Рэспублікі. Па гісторыі Савецкай Беларусі вывучаў паўсядзённае жыццё мінчан у 1944—1953 гадах, Дзяржаўны знак якасці СССР, планы пабудовы атамных электрастанцый у рэспубліцы, а таксама становішча мусульманскіх абшчын у БССР.
Палітычны пераслед Паводле звестак праваабаронцаў, 19 кастрычніка 2020 года У. Ю. Монзуль зрабіў палітычны данос у міліцыю, паведаміўшы пра ўлётку з заклікам да ўсебеларускай забастоўкі, якую ён знайшоў на дошцы аб’яў у пад’ездзе дома па вуліцы Алеся Бачылы ў Мінску.
У 2025 годзе Брэсцкі абласны суд асудзіў Уладзіміра Монзуля паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама часткі 1 артыкула 130 («распальванне варожасці»). Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»). 9 студзеня 2026 года ён быў унесены ў афіцыйны пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 20 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі НГКМЗ «Нясвіж» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі