«Салон прыгажосці „Венера“» () — рамантычная камедыя, знятая французскім рэжысёрам Тані Маршаль па ўласным сцэнарыі ў 1999 годзе.
Сюжэт Анжэль, галоўная гераіня фільма працуе масажысткай у парыжскім салоне прыгажосці «Венера». Ёй за сорак, яна не замужам і мае некаторыя праблемы з мужчынамі, якіх лічыць сваімі палюбоўнікамі. Бурнае тлумачэнне з адным з іх на вакзальным пероне прывяло да знаёмства з Антуанам, які закахаўся ў незнаёмку і гатовы дзеля яе кінуць нявесту і пачаць новае жыццё. За развіццём падзей назіраюць калегі Анжэль — былая медсястра Саманта і нядаўняя практыкантка, маладая супрацоўніца Мары.
Узнагароды Прэмія «Сезар» за найлепшую рэжысуру (Тані Маршаль) Прэмія «Сезар» за найлепшы фільм Прэмія «Сезар» за найлепшы сцэнарый (Тані Маршаль) Прэмія «Сезар» самай шматабяцальнай актрысе (Одры Тату) «Залатая касмічная іголка» Міжнароднага кінафестывалю ў Сіэтле за лепшую жаночую ролю (Наталі Бай) «Залаты лебедзь» Фестывалю рамантычнага кіно ў Кабуры (Тоні Маршаль) Узнагарода Фестывалю рамантычнага кіно ў Кабуры лепшай пачынаючай актрысе (Одры Тату) Прэмія «Люм’ер» самай шматабяцальнай актрысе (Одры Тату)
Катэгорыя:Фільмы 1999 года