Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў — шматтомнае энцыклапедычнае выданне выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, якое пачало выходзіць у 2009 годзе.
Да выдання было запланавана 12 тамоў, але апошні на дадзены момант дзявяты том выйшаў у 2021 годзе.
Апісанне Тамы 1, 2, 3, 4, 6, 9 напісаны цалкам на рускай мове, тамы 5, 7, 8 — на беларускай.
Першы том прысвечаны развіццю інфармацыйнага грамадства. Ён складаецца з чатырох раздзелаў: “Мова і іншыя магчымасці перадачы інфармацыі ў прыродзе і грамадстве”, “ Пісьмо і друк”, “Камунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі”, “Соцыум і эканоміка”. Выйшаў пад агульнай рэдакцыяй прафесара. В. І. Стражава.
Па словам галоўнага рэдактара другога тома Мікалая Паклонскага, у ім аўтары пастараліся на даступнай школьнікам мове прааналізаваць розныя матэматычныя пытанні і абмеркаваць фізічныя з'явы.
Сёмы том "Беларуская мова" уключае каля 300 артыкулаў, якія прысвечаны беларускай мове, яе гісторыі і сучаснаму стану, гукавому і лексічнаму складу, фраземнаму фонду, графіцы і арфаграфіі, марфалогіі і сінтаксісу, дыялектнаму падзелу, слоўнікам.. Ён падрыхтаваны калектывам выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (Дзятко Д.В., Лобань Н.П., Мароз С.С., Міхайлаў П.А., Нямковіч Н.М., Радзіваноўская Н.А., Ржавуцкая М.С., Саўко У.П., Старасценка Т.Я., Урбан В.В., Чайка Н.У., Шахоўская С.У.).
Спіс тамоў
Т. 1: Информационное общество. ХХI век (2009) Т. 2: Физика. Математика (2010) Т. 3: Земля. Вселенная (2011) Т. 4: Мир техники (2012) Т. 5: Гісторыя Беларусі (2016) Т. 6: Химия. Биология (2016) Т. 7: Беларуская мова (2017) Т. 8: Беларуская літаратура (2019) Т. 9: Русский язык (2021)
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Энцыклапедыі Беларусі Катэгорыя:Кнігі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выданні выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»