Крыжаўзвіжанская капліца — помнiк культавай архiтэктуры пач. XX ст. на тэрыторыі былой Крыжаўзвіжанскай царквы ў межах рэшткаў агароджы, на шашы Ракаў — Кучкуны (Валожынскі раён).
Пабудавана каменная капліца ў 1906 годзе на арачных слупах адкрытага тыпу на крыніцы, побач з Крыжаўзвіжанскай царквой. Будаўніцтва здзейснена стараннямі настаяцеля прыхода святара Канстанціна Акаловіча і на сродкі прыхаджан Праабражэнскага храма мястэчка Ракаў. У 1993 годзе намаганнямі настаяцеля прыхода святара Паўла Латушка на ахвяраванні арганізацый і прыхаджан была адноўлена па фотаздымках.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ракава Катэгорыя:З’явіліся ў 1906 годзе