«Лабараторыя Дэ́кстэра» () — амерыканскі навукова-фантастычны мультыплікацыйны тэлесерыял, створаны Гендзі Тартакоўскім для тэлеканала Cartoon Network.
Ідэю серыяла Гендзі прадставіў у межах мультыплікацыйнай праграмы кароткаметражак What a Cartoon! пад кіраўніцтвам Фрэда Сайберта на студыі Hanna-Barbera. Асновай для праекта сталі студэнцкія мультыплікацыйныя працы, якія Тартакоўскі стварыў падчас навучання ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў. У 1995—1996 гадах на тэлеканалах Cartoon Network і TNT былі паказаны чатыры пілотныя выпускі.
Першы пілотны эпізод — «Changes» — стаў самым рэйтынгавым кароткаметражным фільмам у межах What a Cartoon!, а высокія ацэнкі гледачоў прывялі да стварэння паўгадзіннага серыяла. Першапачаткова ён складаўся з двух сезонаў (усяго 52 эпізоды), якія выходзілі з 27 красавіка 1996 года да 15 чэрвеня 1998 года. «Лабараторыя Дэкстэра» стала першым арыгінальным серыялам Cartoon Network пад брэндам Cartoon Cartoons.
10 снежня 1999 года выйшаў тэлевізійны фільм «», які меркаваўся як фінал серыяла. Аднак пазней праект быў адноўлены і атрымаў працяг. Пасля сыходу Тартакоўскага абавязкі шоўранера ўзяў на сябе Крыс Савіна; новыя эпізоды выходзілі яшчэ два сезоны — з 18 лістапада 2001 года да 20 лістапада 2003 года. У выніку агульная колькасць серый дасягнула 78, на чым гісторыя серыяла і скончылася.
Сюжэт Сюжэт апавядае пра Дэкстэра — юнага генія, які без ведама бацькоў мае сакрэтную навуковую лабараторыю ў сваёй спальні. Юнак пастаянна сутыкаецца з праблемамі праз сваю старэйшую і значна больш эмацыйную сястру Ды-Ды, якая рэгулярна пранікае ў лабараторыю і ненаўмысна псуе яго эксперыменты.
У першых двух сезонах важнае месца таксама займалі дадатковыя сегменты: гісторыі пра Малпу — хатняга лабараторнага гадаванца Дэкстэра, што таемна вядзе жыццё супергероя, а таксама пра «Сяброў Справядлівасці» — трыа супергерояў, якія разам жывуць у адной кватэры. Спіс Эпізодаў
СезонЭпізодыСегментыДаты паказу Прэм’ера Фінал Сетка пробны 4 0 Cartoon Network 1 13 39 Cartoon Network 2 39 108 Cartoon NetworkПадарожжа Эга - 3 13 39 Cartoon Network 4 13 38 Cartoon Network
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Праграмы тэлеканала Cartoon Network Катэгорыя:Мультсерыялы 1996 года Катэгорыя:Мультсерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове