Ізабэла Аркадзеўна (Аркадзіеўна) Грынеўская (нар. Бэйла Фрыдберг, Бэйлэ Фрыдберг, у другім шлюбе — Бэла (Ізабэла) Спектар; , (па іншых звестках Сувалкі) — , ) — рускі і яўрэйскі , , паэтэса, перакладчыца, . Публікавала мастацкую прозу на ідышы, вершы, п'есы, пераклады і публіцыстыку на рускай мове.
Біяграфія Па некаторых крыніцах, дачка яўрэйскага пісьменніка Аўраама Фрыдберга (1838—1902)В некоторых источниках упоминается девичья фамилия Фрейдберг и её родство с братьями Самуилом, Борисом и Давидом Фрейдбергами, казнёнными в 1915 году по делу полковника Мясоедова.. Вучылася ў Марыінскай гімназіі ў Гродне, затым у Санкт-Пецярбургу на Бястужаўскіх курсах. У 1880 годзе ўпершыню выйшла замуж — за журналіста Аляксандра Грынеўскага. Як і ён, супрацоўнічала ў Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Ефрона.
Пасля растання з Грынеўскім у 1886 годзе выйшла замуж за яўрэйскага пісьменніка Мордхе Спектара (1858—1925), заснавальніка часопіса «Дэр хойз-фрайнд», у якім яна дэбютавала як празаік. У наступным годзе пераехала з мужам да бацькі ў Варшаву, дзе і гэты шлюб распаўсяЗалмен Рейзен «Лексикон современной еврейской литературы и филологии» (статья «Мордхе Спектор»). Пазней пачала пісаць таксама на рускай і, паводле некаторых крыніц, на польскай мовах.
У пачатку 1890-х гадоў некаторы час жыла ў Адэсе, а з 1894 года і да канца жыцця – у Пецярбургу (Уладзімірскі праспект, дом 10, кватэра 32). Мела дачку. Іграла на сцэне (пад псеўданімам Тамарына), выкладала сцэнічнае мастацтва і дэкламацыю. У 1905 годзе ўваходзіла ў рэпертуарную раду Сучаснага тэатра Н. Н. Атрадзінай.
У 1915 годзе выступала з уласнай антрэпрызай. У 1916 годзе па яе сцэнарыі быў зняты фільм "Игра случая". Пасля рэвалюцыі выступала з лекцыямі, працавала над арганізацыяй розных ленінградскіх тэатральных студый. З 1926 года — персанальная пенсіянерка.
Памерла ў 1944 годзе.
Яе блакадныя запісы былі апублікаваны пасмяротна ў штогодніку рукапіснага аддзела Пушкінскага дома (2014).
Зноскі
Літаратура
Гриневская, Изабелла. Баб. Драматическая поэма из истории Персии. В 5 действиях и 6 картинах. Издание 2-е. Петроград, 1916. И. Ш. Отзывы печати о драматической поэме «Баб» (из персидской жизни) Изабеллы Гриневской. СПб, 1916 Root, Martha. Russia’s Cultural Contribution to the Bahá'í Faith. The Bahá'í World, 1934—1936, vol. VI, p. 707—712. Momen, Moojan. The Bábí and Bahá'í Religions, 1844—1944. Some Contemporary Western Accounts. George Ronald: Oxford, 1981. ISBN 0-85398-102-7, p. 50-51. Гриневская, Изабелла Аркадьевна. Павловск / И. А. Гриневская. — Пг. : Изд. Павловского отд. Общества изучения, популяризации и художественной охраны Старого Петербурга и его окрестностей, 1922. — 32 с.
Спасылкі
Александр Сливкин. У нас на проспекте Нахимсона Изабелла Гриневская и вера Бахаи (статьи). Гриневская Изабелла Аркадьевна: РГАЛИ, ф. 125, 1806 — 1945 гг. 580 единиц хранения.
Катэгорыя:Ахвяры блакады Ленінграда Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Памерлі ў 1944 годзе Катэгорыя:Памерлі 15 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1864 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 15 мая