Гета ў Петрыкаве (верасень 1941 — красавік 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Петрыкаў Гомельскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя На 1939 год у Петрыкаве пражывала 1074 яўрэяў — 18 % насельніцтва. Горад быў захоплены нямецкімі войскамі 29 ліпеня 1941 года і акупацыя доўжылася 2 гады і 11 месяцаў — да 29 чэрвеня 1944 года.
14 верасня 1941 года нямецкі карны атрад колькасцю больш за 100 чалавек уварваўся ў Петрыкаў. Асабліва яны зверствавалі над габрэямі. Іх, прыкладна 400 чалавек, збітых і распранутых дагала, сагналі на бераг Прыпяці. Затым сталі заганяць у раку, тапілі і расстрэльвалі. Выратаваліся адзінкі.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, акупанты пакінутых у жывых каля 300 яўрэяў сагналі ў гета. Пад яго немцы выдзелілі каля 20 дамоў на вуліцы Дзяржынскага і Валадарскага, у якія засялілі па 15-20 чалавек. Гэтыя дамы не ацяпляліся, у многіх не было ні вокнаў, ні дзвярэй, а маразы зімой 1941—1942 года даходзілі да -35°С. Выходзіць на вуліцу вязням дазвалялася толькі ноччу. Гета было абгароджана калючым дротам, на абодвух канцах вуліцы знаходзіліся прапускныя пасты з кулямётамі.
Штодня з 6.00 раніцы да 20.00 вечара габрэяў ганялі на прымусовыя працы — нарыхтоўку драўніны ў лесе і расчыстку вуліц. Тых, хто знясілены ад голаду і холаду падаў, адразу забівалі. Ніякага харчавання габрэям не выдавалі, памерлых забаранялі хаваць на могілках. Таксама забаранялася хадзіць з дому ў дом унутры гета.
Паступова колькасць вязняў скарачалі. Праводзіўся шэраг масавых забойстваў: 22—23 верасня 1941 года, у лістападзе 1941 года, 15 лютага 1942 года (каля 200, 450 чалавек). У канцы красавіка 1942 года ва ўрочышчы Дварэц каля вёскі Белка за два кіламетры ад Петрыкава былі забітыя апошнія 50—60 яўрэяўНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 12, листы 47, 47об..
Усяго ў горадзе за перыяд акупацыі загінулі 770 прадстаўнікоў нацыянальнасці. Нешматлікія выратаваныя з гета ваявалі ў партызанскіх атрадахСмиловицкий Л Л. Свидетели нацистского геноцида евреев на территории Белоруссии в 1941—1944 гг . Частка габрэйскіх дзяцей з Петрыкава загінула ў дзіцячым канцлагеры ў вёсцы Свабода побач з Капаткевічамі, створаным нацыстамі для збора донарскай крыві для сваіх параненых.
Памяць У 2018 годзе ахвярам Халакосту ў Петрыкаве быў усталяваны помнікBelarus Holocaust Memorials Project. Petrikov .
Крыніцы
Літаратура
Петрыкаў Катэгорыя:ПетрыкаўКатэгорыя:Гісторыя Петрыкаўскага раёна