Катастрофа L-410 у Бандунду — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 25 жніўня 2010 года. Самалёт Let L-410 Turbolet кангалезскай авіякампаніі Filair, які выконваў рэйс з Кіншасы ў Бандунду, паваліўся на жылы дом пры заходзе на пасадку. З 21 чалавека на борце выжыў толькі адзін. Прычынай стаў кракадзіл, якога пасажыр правёз кантрабандай на борт. Жывёла выбралася з сумкі, выклікала паніку і прывяла да страты кіравання.
Самалёт Самалёт Let L-410UVP-E20C Turbolet (рэгістрацыйны нумар 9Q-CCN, завадскі 912608) быў выпушчаны ў 1991 годзе і абсталёўваўся двума турбавінтавымі рухавікамі Walter M-601E. Раней быў зарэгістраваны як ES-LLB і эксплуатаваўся эстонскай авіякампаніяй Airest да 2007 года. У 2009 годзе яго не набыла Filair, прыватная кангалезская кампанія з Кіншасы.
Экіпаж і пасажыры На борце знаходзіліся 18 пасажыраў і 3 члены экіпажа: Камандзір паветранага судна — 62-гадовы бельгіец Дэні Філемот, які таксама быў уладальнікам авіякампаніі Filair. Другі пілот — 39-гадовы брытанец Крыс Уілсан з Шэрдынгтана, графства Глостэршыр. Сцюардэса — грамадзянка ДР Конга.
Адзіным выжылым апынуўся пасажыр — грамадзянін ДР Конга. Яго імя не выдавалася.
Ход падзей
25 жніўня 2010 года самалёт выконваў рэйс Кіншаса — Кіры — Бакора — Семендва — Бандунду — Кіншаса. Адзін з пасажыраў таемна ўзяў на борт жывога кракадзіла. Ён схаваў рэптылію ў вялікую спартыўную сумку, плануючы выгадна прадаць жывёлу на мяса ў Бандунду.
Калі самалёт пачаў зніжэнне для заходу на пасадку ў аэрапорце Бандунду, кракадзіл прагрыз сумку і выбраўся вонкі. З’яўленне рэптыліі ў салоне выклікала паніку сярод пасажыраў. Сцюардэса, спрабуючы выратавацца, кінулася ў бок кабіны пілотаў, за ёй рушылі ўслед і астатнія пасажыры. Маса людзей, засяродзілася ў пярэдняй частцы салона, прывяла да рэзкага зрушэння цэнтра масы самалёта. Нягледзячы на адчайныя спробы пілотаў выраўнаваць машыну, кіраванне было страчана. Самалёт паваліўся на дом у некалькіх сотнях метраў ад узлётна-пасадачнай паласы.
У выніку катастрофы загінулі 20 чалавек. Выжыў толькі адзін пасажыр, які атрымаў цяжкія траўмы. Нароўні з адзіным выжылым чалавекам катастрофу перажыў і сам кракадзіл. Аднак рэптылія, калі выбралася з абломкаў, неўзабаве была засечаная мачэтэ ратавальнікамі, якія прыбылі на месца крушэння.
Газета The Daily Telegraph іранічна заўважыла, што кракадзіл стаў «адзіным пасажырам, які выжыў у катастрофе, але не перажыў сустрэчы з брыгадай ратавальнікаў».
Расследванне Першапачаткова вылучалася версія пра недахоп паліва, аднак прадстаўнік Filair абверг яе: у баках заставалася 150 літраў. Тэхнічных няспраўнасцяў таксама выяўлена не было.
Канчатковая версія была ўсталяваная пасля допыту адзінага выжылага пасажыра . Следчы аддзела расследавання авіяцыйных здарэнняў, пачуўшы гісторыю выжылага, заявіў, што гэта сцвярджэнне «вельмі малаверагодна»», але яны «не сталі б цалкам яго выключаць». Пазней яны заявілі, што не могуць зрабіць ніякіх канчатковых высноў з-за адсутнасці дадзеных бартавога самапісца"Croc On A Plane: Reptile 'May Have Caused Crash'".
У 2011 годзе гэты выпадак быў зарэгістраваны Кнігай рэкордаў Гінеса як «першая авіякатастрофа, выкліканая кракадзілам».
Крыніцы
Катэгорыя:Жнівень 2010 годаКатэгорыя:Падзеі 25 жніўня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга