Амунула-хан (, ) — эмір Афганістана ў 1919—1929 гадах.

Прыйшоў да ўлады ў выніку англа-афганскай вайны 1919 года. Дамогся аднаўлення поўнай незалежнасці краіны.

У 1920—1928 гадах ажыццявіў серыю палітычных, эканамічных, сацыяльных, ваенных і культурных рэформаў. У 1923 годзе зацвердзіў першую афганскую Канстытуцыю. Пайшоў на збліжэнне з Савецкім Саюзам. У 1927—1928 гадах наведаў з візітам шэраг краін Усходу, а таксама Італію, Англію, Францыю, Германію, СССР.

У студзені 1929 года быў скінуты ў выніку паўстання плямёнаў і пачатку грамадзянскай вайны. Пасля няўдалай спробы вяртання да ўлады ў маі, падтрыманай СССР, пакінуў Афганістан. Памёр у эміграцыі.

Літаратура Коргун, В. Г. Аманулла-хан // Большая российская энциклопедия, 22 мая 2022.

Катэгорыя:Кіраўнікі АфганістанаКатэгорыя:Зрынутыя манархі