Юкімі-даро () або юкімігата таро (), (2010) Yukimi dourou 雪見灯籠, Japanese Architecture and Art Net Users System (2010) Yukimi-dōrō 雪見燈籠, Japanese Garden Dictionary (2014) Stone Lanterns, Basins and Ornaments Yukimi doro 織部灯籠 («снегаглядны» ліхтар) — гэта каменны японскі ліхтар (таро). Гэтыя ліхтары атрымалі сваю назву дзякуючы вялікаму даху (каса), на якім можа заставацца бачным выпаўшы снег. Цокаль (кісо) адсутнічае. У якасці асновы ліхтары маюць не звычайны ствол (сао), а стаяць на выгнутых ножках (ад адной да шасці). Існуе вялікая разнастайнасць формаў юкімігата таро.
Юкімігата таро, імаверна, распрацаваны ў перыяд Адзуці-Мамаюма, але найстарэйшыя з існуючых узораў, знойдзеныя на віле Кацура ў Кіёта, датуюцца толькі пачаткам перыяду Такугава (перыяд Эда) у XVII стагоддзі.
Да юкімігата таро адносяцца некалькі тыпаў ліхтароў, якія часта выкарыстоўваюцца ў садах. Сярод вядомых тыпаў — ранкеігата таро, катодзігата таро, міцуасігата таро і ёцуасігата таро.
Назвы частак Юкімігата таро A. Ходзю, 宝珠 ('каштоўнасць') B Укэбана 受花 ('кветка, якая прымае') C. Каса 笠 (дах, парасон) D. Хібукура 火袋 (камера для агню) E. Цюдай 中台, укэхаці 受鉢 (сярэдняя платформа) F Дзірын або цірын 地, ち, сао 竿, дай だい (ствол, калона або слуп)
Юкімігата таро — адмысловы тып ліхтара з колькасцю ножак ад адной да чатырох ці шасці, з чатырма ножкамі сустракаецца часцей за ўсё.
Ліхтары Юкімі маюць (зверху ўніз) наступныя пяць элементаў, складзеных адзін на аднаго: Miscellaneous garden ornaments and small objects. An online guidebook on how to make a Japanese (Zen)garden.
сорын з асноўнай часткай: ходзю або курын, дэкаратыўная вярхушка, «каштоўнасць» або наверша укебана, «прымаючы лотас», на какікубі (шыі) каса, дах або парасон, хібукура (светлавая камера або вогненная скрыня, з адтулінамі ў сценках) цюдай, укехаці або укебаці (сярэдняя платформа пад светлавой камерай), і дай, дзірын, часам таксама званы сао (аснова, якая можа мець ад адной да шасці ножак/апор)
Ліхтары Юкімі маюць больш-менш плоскі дах (або парасон) (каса), які вельмі шырокі ў параўнанні з вышынёй ліхтара і ўтварае вялікую паверхню для затрымання снегу.
Крыніцы
Катэгорыя:Японскі сад