Перапіс насельніцтва Латвіі 1935 года — чацвёрты ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Латвійскай Рэспубліцы, праведзены ў 1935 годзе. Згодна з афіцыйнымі апублікаванымі данымі перапісу, у краіне пражывала 1 950 502 чалавекі; з іх 1 472 612 чалавек (75,50 %) былі латышаміНацыянальны склад насельніцтва Латвіі (1935) (паводле іншых падлікаў доля латышоў дасягала 77 %). Насельніцтва было пераважна хрысціянскім (95,03 %), пануючай канфесіяй з'яўлялася лютэранства (55,15 %)Рэлігійны склад насельніцтва Латвіі (1935).

Нацыянальны склад Паводле перапісу 1935 года ў Латвіі было зарэгістравана 49 нацыянальнасцей. Асноўную масу насельніцтва складалі латышы. Найбуйнейшай нацыянальнай меншасцю былі рускія (10,59 %). Іншымі шматлікімі нацыянальнымі меншасцямі, якія гістарычна пражывалі на латвійскіх землях, былі яўрэі (4,79 %), немцы (3,19 %), палякі (2,51 %), беларусы (1,38 %), літоўцы (1,17 %). Доля ўкраінцаў была нязначнай — 0,09 %.

Нацыянальнасць Колькасць % Латышы 1 472 612 75.50 Рускія 206 499 10.59 Яўрэі 93 479 4.79 Немцы 62 144 3.19 Палякі 48 949 2.51 Беларусы 26 867 1.38 Літоўцы 22 913 1.17 Эстонцы 7 014 0.36 Цыганы 3 839 0.20 Украінцы 1 844 0.09 Лівы 944 0.05 Брытанцы 319 0.02 Шведы 292 0.01 Датчане 236 0.01 Чэхі і славакі 200 0.01 Французы 182 0.01 Грэкі 118 0.01 Нарвежцы 101 0.01 Армяне 83 0.00 Фіны 72 0.00 Галандцы 63 0.00 Італьянцы 62 0.00 Венгры 49 0.00 Татары 39 0.00 Грузіны 38 0.00 Туркі 28 0.00 Японцы 21 0.00 Румыны 17 0.00 Персы 17 0.00 Іспанцы 14 0.00 Балгары 9 0.00 Кітайцы 6 0.00 Сербы 5 0.00 Асеціны 4 0.00 Ірландцы 2 0.00 Невядома 1 079 0.06 Агулам 1 950 502 100

Ідэалагічныя аспекты і маніпуляцыі данымі

Палітычны кантэкст Перапіс 1935 года праходзіў ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму Карліса Улманіса, які ўсталяваўся ў выніку дзяржаўнага перавароту ў маі 1934 года. Асноўнай ідэалогіяй дзяржавы стала забеспячэнне дамінавання латышскай нацыі і выцясненне нацыянальных меншасцей. Перапіс 1935 года, як і іншыя еўрапейскія перапісы таго часу, выкарыстоўваўся як інструмент дзяржаўнай палітыкі і адлюстроўваў ідэалогію сувязі паміж мовай і этнічнай прыналежнасцю. Дзяржава імкнулася прадэманстраваць гамагеннасць нацыі і ўмацаваць пазіцыі латышскай мовы і латышскага этнасу.

Фальсіфікацыі нацыянальнага складу Перапіс 1935 года зафіксаваў значнае змяншэнне афіцыйнай колькасці беларусаў, палякаў і іншых меншасцей. Колькасць беларусаў знізілася да 26 867 чалавек (1,38 %), што было на 9 162 чалавекі менш, чым падчас папярэдняга перапісу 1930 года, і амаль у тры разы менш у параўнанні з 1920 годам (75 630 чалавек).

Дэмаграфічныя даследаванні Ілмара Межса і Адама Немета пацвярджаюць, што такое рэзкае скарачэнне не магло быць выклікана натуральнымі дэмаграфічнымі або міграцыйнымі працэсамі. Галоўнай прычынай сталі мэтанакіраваныя маніпуляцыі і фальсіфікацыі з боку перапісчыкаў і мясцовых улад. Аналіз арыгінальных уліковых лістоў перапісу 1935 года паказаў наяўнасць масавых неабгрунтаваных выпраўленняў у графе «нацыянальнасць».

Даследчыкі выявілі, што ў анкетах першапачатковыя запісы часта былі закрэслены і зменены іншым чарнілам, іншым почыркам або алоўкам. Часцей за ўсё такія фальсіфікацыі закраналі палякаў і беларусаў, радзей — рускіх і літоўцаў, якіх сілком перапісвалі як латышоў. Гэтыя маніпуляцыі насілі масавы характар асабліва ў памежных рэгіёнах Латгаліі і Ілукштанскага павета, каб штучна надаць ім выключна латышскі характар.

Паводле даследаванняў гісторыка Эрыкса Екабсанса, найбольш відавочныя фальсіфікацыі адбываліся ў шасці валасцях Ілукштанскага павета: Борнскай, Дземанскай, Калкунскай, Саліенскай, Скрудаліенскай і Сіленскай (Бароўскай). У 1920 годзе гэтыя землі былі аб'ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Латвіяй і Польшчай з-за пераважна польска-беларускага складу насельніцтва. Каб канчаткова зняць пытанне аб прыналежнасці рэгіёна, падчас перапісу 1935 года ўлады звярнуліся да адкрытай падробкі даных: у анкетах мясцовых жыхароў закрэслівалі нацыянальнасць «паляк» або «беларус» і ўпісвалі «латыш», у рубрыцы «веданне дзяржаўнай мовы» выпраўлялі «не» на «так», а ў якасці мовы хатняга ўжытку дадавалі латышскую. Латышамі часта запісвалі нават асоб, якія нарадзіліся ў Польшчы або мелі відавочна славянскія прозвішчы (напрыклад, Смільгін, Крукліс, Казлоўскі). У выніку такіх дзеянняў афіцыйная статыстыка паказала рэзкі і нерэалістычны рост долі латышоў (напрыклад, у Дземанскай воласці з 11 % да 27 %, а ў Саліенскай — з 15 % да 31 %).

Аналагічныя працэсы выпраўлення беларусаў і палякаў на латышоў адбываліся і ў іншых мясцовасцях, такіх як Курцумская і Дземанская воласці. Такія фальсіфікацыі спрашчаліся тым фактам, што нацыянальная свядомасць значнай часткі мясцовага беларускамоўнага і польскамоўнага сялянства, якое часта называла сябе проста «каталікамі» або «тутэйшымі», знаходзілася толькі ў стадыі фарміравання.

Рэлігійны склад Паводле перапісу 1935 года Латвія з'яўлялася пераважна хрысціянскай краінай. 95,03 % насельніцтва складалі хрысціяне. Найбуйнейшымі канфесіямі былі лютэранства (55,15 %) і рыма-каталіцтва (24,45 %). Сярод нехрысціянскіх рэлігій больш за ўсё паслядоўнікаў меў іўдаізм (4,93 %).

Канфесія Вернікі % Лютэране 1 057 877 55.15 Рыма-католікі 476 963 24.45 Праваслаўныя 174 389 8.94 Стараверы 107 195 5.50 Іўдзеі 93 406 4.79 Іншыя пратэстанты 19 146 0.98 Іншыя хрысціяне 136 0.01 Іншыя нехрысціяне 136 0.01 Не вызначыліся 3 490 0.18 Агулам 1 932 884 100

Наступныя перапісы Наступны перапіс насельніцтва ў Латвіі, які планаваўся на пачатак 1940-х гадоў, не праводзіўся з-за далучэння Латвіі да СССР у 1940 годзе і пачатку Другой сусветнай вайны. Наступны паўнавартасны перапіс адбыўся толькі ў 1959 годзе ўжо ў складзе Латвійскай ССР.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Насельніцтва Латвіі Катэгорыя:Перапісы насельніцтва Катэгорыя:1935 год у Еўропе