Пугляі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Барздоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размешчана за 9 км на паўднёвы ўсход ад Оршы. Побач вёсцы праходзіць аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель (Р15) і чыгунка Крычаў — Орша.

Побач з вёскай знаходзіцца выток ракі Хватаўкі.

Гісторыя У 1919 годе жыхары вёскі далучыліся да ўзброеннага Гарадзішчанскага паўстання супраць бальшавікоў і супраць мабілізацыі. У вёсцы быў выстаўлены блокпост з кулямётамі, праз які было вырашана не пускаць чырвонаармейцаў. У 1924—1961 гадах цэнтр Пугляйскага сельсавета.

Памятныя мясціны Свята-Георгіеўская царква Каля царквы знаходзіўся помнік удзельніку паходу супраць Напалеона генерал-маёру . Як сведчыў надпіс, генерал нарадзіўся ў 1766 годзе, а ў 1788-м уступіў у шлюб з дачкой князя Кантакузена. Забіты быў у 1813 годзе падчас бітвы пры Дрэздэне. Яго цела пахавалі ў Цепліцах (тэрыторыя сучаснай Чэхіі), а жонцы, якая спрабавала знайсці яго парэшткі і перавезці ў Расію, перадалі толькі мундзір, у якім быў забіты яе сужэнец. І гэты мундзір быў пахаваны ў Пугляеўскай царкве.

Вядомыя асобы Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі (1906—1983) — беларускі савецкі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны ўрач БССР — С. 406.

Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна