Забойства Генры Новака — рэзананснае забойства брытанскага студэнта польскага паходжання Генры Новака, якое здзейсніў сікх Вікрум Дзігва ноччу 3 снежня 2025 года ў Саўтгемптане (Англія).
Злачынства Генры Новаку было 18 гадоў, ён вывучаў бугалтарскую справу на першым курсе ва ўніверсітэце Саўтгемптана. Дзяцінства правёў у Чэфард-Хандрыдзе (Эсекс), меў двайное грамадзянства — брытанскае і польскае.
Вечарам 3 снежня 2025 года Новак ішоў па вуліцы каля Белмант-Роўд у прыгарадзе Портсвуд, да гэтага быў у пабе «Hobbit».
На запісе з тэлефону Новака чуваць, як ён гаворыць «Hello car», нешта напявае і зявае тады, калі Дзігва пачынае адыходзіць. Затым Новак звяртаецца да Дзігвы: …say you’re a bad man, go on. На іншым запісе Новака Дзігва пацвярджае: I am a bad man. Запіс абрываецца. Дзігва нанёс пяць удараў кінжалам Новаку, у тым ліку смяротна параніў грудную клетку, параніў ногі. Відавочцаў не было. Нехта вызваў паліцыю, пачуўшы, як Новак крычыць, што ранены нажом і памірае. Студэнт паспрабаваў уцекчы, залезці на сметнік, на плот. Дзігва пазваніў сваім бацькам, яны апярэдзілі паліцыю, мауі Дзітвы Кіран Каўр схавала кінжал, якім быў забіты Новак. Дзігва зняў відэа, як Новак спрабуе збегчы, але памірае.
Калі паліцыя з Гэмпшыра прыбыла на месца здарэння і пачала гаварыць з Дзігвам, ранены Новак заставаўся на тратуары. Дзігва завявіў, што Новак праследаваў яго, пачаў біцца і лаяцца (у судзе гэта не было даказана). Паліцыя заўважыла сарваны цюрбан Дзігвы і закула Новака ў кайданкі. На запісе з нацельнай камеры чуваць, як Новак паўтарае, што яго паранілі нажом, пазней ён сказаў, што не можа дыхаць. Паліцэйскі з камерай адказаў, што гэта не так. Хуткую дапамогу выклікалі пасля таго, як Новак страціў прытомнасць. Ён памёр на месцы ў 00:37.
Дзігва сустрэўся з братам, гаварыў з ім па-пенджабску і сказаў, што не зможа сцвярджаць пра сваю самаабарону, калі на вуліцы былі камеры. Размову таемна запісвалі.
Судовы працэс
Дзігву прызналі вінаватым у забойстве, прысуд абвясцілі 1 чэрвеня 2026 года, ён асуджаны на пажыццёвае зняволенне з магчымасцю вызвалення мінімум пасля 21 года. Яго маці прызналі вінаватай у садзейнічанні забойцу.
Спасылкі
Henry Nowak murder: What we know about how the events unfolded, «BBC News» Thomas Colsy: Death of Henry Nowak raises questions over police response. thecatholicherald.com Jamie Morris, Stuart Rust: Football match honours 18-year-old stabbing victim. bbc.com Family pay tribute to 'kind, intelligent, talented' teen killed in Southampton. Daily Echo Man, 22, charged with murder of student who died on night out in Southampton, «Sky News» Ross Marshall: MPs demand answers after Henry Nowak murder verdict. dailyecho.co.uk Marcus White: Murder accused feared Sikh blade attack, jury told. bbc.com Student stabbed to death with 'extremely large' knife after night out with football team in Southampton, court told. news.sky.com Man found guilty of murdering Southampton University student. itv.com Sikh man tells court he stabbed Southampton University student in self-defence after he was ‘abused’. itv.com Curtis Lancaster, Nikki Mitchell: Man guilty of murdering student with ceremonial knife. bbc.com Freddie Lynne: Mother and son stand trial over the killing of Essex student, 18. essexlive.news Chris Yandell: Judge gives reasons for 21-year Southampton murder jail term — in full. dailyecho.co.uk Will Bolton, Tom McArdle, Charles Hymas: Police treated stab victim as a racist while he lay dying. telegraph.co.uk Will Bolton, Tom McArdle: ‘I can’t breathe’: Dying Henry Nowak pleads with police during arrest. telegraph.co.uk Curtis Lancaster: Weapons-obsessed killer jailed for student’s murder. bbc.com
Катэгорыя:2025 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2025 годзе Катэгорыя:Расізм