«Run for Your Life» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме Rubber Soul, дзе з'яўляецца завяршальнай кампазіцыяй. Аўтарства песні абазначана як «Ленан / Мак-Картні», аднак асноўным яе аўтарам быў Джон Ленан.

Песня Тэкст песні ўяўляе сабой дастаткова пагрозны зварот да дзяўчыны лірычнага героя. Ён звяртаецца да яе як да «дзеткі» () і даволі агрэсіўна апісвае, што яе чакае, калі яна пойдзе да іншага: «Я б палічыў за лепшае ўбачыць цябе мёртвай, дзетка, чым з іншым хлопцам»У арыгінале: «I’d rather see you dead, little girl, than to be with another man». Гэты радок быў запазычаны з песні «Baby, Let’s Play House», напісанай Артурам Гунтэрам (Arthur Gunter) і перапетай Элвісам ПрэсліУ версіі А. Гунтэра ёсць наступнае чатырохрадкоўе: Now listen to me baby Try to understand I’d rather see you dead, little girl Than to be with another man.

Джон Ленан пасля неаднаразова заяўляў, што гэта яго «найменш любімая песня» з усіх песень гурта, што ён яе «ненавідзеў», што пра яе напісанне ён шкадаваў больш за ўсё. Аднак, паводле ягоных жа заяў, гэтая песня надзвычай падабалася Джорджу Харысану.

Запіс песні Песня была запісана 12 кастрычніка 1965 года. Гэта была першая сесія гурта, прысвечаная альбому «Rubber Soul»; у цэлым на запіс песні сышло чатыры з палавінай гадзіны.

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя, бубен

Брытанскі музычны крытык Іэн Макдональд негатыўна паставіўся да якасці запісу дадзенай песні, раскрытыкаваўшы вакальнае выкананне і дадаўшы наступны каментарый пра гітарныя партыі: «Гітарнае выкананне (адна з гітар відавочна расстроена) таксама няроўнае, пранізліва простае блюзавае сола прымушае думаць, нібыта выканаўцам быў не Харысан, а сам Ленан».

Кавер-версіі У 1966 годзе Нэнсі Сінатра запісала кавер-версію песні для свайго альбома «Boots». Песня перапявалася таксама некаторымі менш вядомымі выканаўцамі, такімі як Роберт Гордан (Robert Gordon), Джоні Рыверс (Johnny Rivers) і Аляксандр Пушной; гуртамі Gary Lewis & the Playboys, Thee Headcoatees, The Mojomatics.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Песні The Beatles