Мілавіцы () — горад у Чэхіі паблізу Прагі, дзе ў 1968—1991 гадах размяшчаўся штаб савецкай Цэнтральнай групы войск.

Гісторыя Заснаваны ў XIV стагоддзі.

21 жніўня 1968 года савецкія войскі заблакавалі чэшскія падраздзяленні ў Мілавіцах і ўзялі кантроль у свае рукі. 13-я танкавая дывізія перадыслакавалася ў славацкія Топальчаны, дзе знаходзіцца і дагэтуль. Мілавіцы сталі стаўкай Цэнтральнай групы войск. Савецкая армія была ў Мілавіцах да 30 чэрвеня 1991 года.

У 1993 годзе ў горадзе здымалі фільм «Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна».

Ваенны гарадок з палігонам скасаваны ў 1995 годзе, у жніўні 1996 года пачалася рэканструкцыя тэрыторыі былога вайсковага гарадка Мілавіцы.

Насельніцтва

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Чэхіі