Артур Джон Э́ванс (; , Нэш-Мілз, , Вялікабрытанія — , Юлберы, ) — англійскі археолаг.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт і Гётынгенскі ўніверсітэт. У 1884—1908 гг. у музеі Ашмала ў Оксфардзе. З 1909 г. прафесар Оксфардскага ўніверсітэта, у 1916—1919 гг. прэзідэнт Брытанскай акадэміі.

У 1893—1930 гг. (з перапынкамі) вёў раскопкі на востраве Крыт, дзе выявіў рэшткі Кноскага палаца. Знойдзеныя рэчы дазволілі даследаваць невядомую раней культуру, якую Эванс назваў Мінойскай (ад імя легендарнага цара Мінаса, гл. Крыта-мікенская культура). У сваёй працы «Палац Мінаса ў Кносе» (т. 1-5, 1921-36) сістэматызаваў знойдзеныя помнікі старажытна-крыцкай культуры і зрабіў яе храналагічную перыядызацыю, якая прызнана і ў сучаснай гістарычнай навуцы; рэканструяваў дзяржаўны лад крыцкага грамадства.

Літаратура Sylvia L. Horwitz: Knossos. Sir Arthur Evans auf den Spuren des Königs Minos, Lübbe Verlag, Bergisch-Gladbach 1983. ISBN 3-7857-0342-2 Joseph A. MacGillivray: Minotaur. Sir Arthur Evans and the Archaeology of the Minoan Myth, Hill&Wang, New York 2000. ISBN 0-8090-3035-7

Катэгорыя:Археолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры