Ілья Віктаравіч Найшулер (нар. 19 лістапада 1983, Масква) — расійскі кінарэжысёр, спявак, прадзюсар, сцэнарыст, кінаакцёр, стрымер, а таксама фронтмэн інды-рок-гурта Biting Elbows.

Біяграфія Нарадзіўся ў руска-яўрэйскай сям'і. Бацька Віктар Найшулер — прадпрымальнік, у пачатку 90-х гадоў уваходзіў у лік найбагацейшых людзей Расіі. У 2000 годзе прадпрымальніка арыштавалі, а ў наступным годзе вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Пазней справу закрылі з прычыны недаказанасці віны. Маці - Таццяна Русакова, працавала хірургам у Маскве.

Ілля з 8 да 14 гадоў вучыўся ў Лондане. Пасля вяртання ў Расію скончыў Брытанскую міжнародную школу ў Ясенева. Вышэйшай адукацыі не мае. Найшулер кінуў Інстытут тэлебачання і радыёвяшчання, потым паступіў ва ўніверсітэт у штаце Нью-Ёрк, але яго таксама не скончыў. У 2008 годзе заснаваў расійскі індзі-рок-гурт Biting Elbows, у складзе якога выпусціў два студыйныя альбомы.

У сакавіку 2013 года зрэжысаваў відэакліп Biting Elbows "Bad Motherfucker" на YouTube, сумарная колькасць праглядаў якога перавысіла 46 мільёнаў.

У 2015 годзе зняў па ўласным сцэнары баявік «Хардкор» з Шарлто Коплі, Хэйлі Бэнет, Данілам Казлоўскім, Дар'яй Чарушай і Святланай Усцінавай, які таксама сам і спрадзюсаваў, а таксама выступіў як адзін з рэжысёраў тэлесерыяла «Барвиха».

У 2016 годзе зняў кліп на песню The Weeknd «False Alarm», а ў 2017 годзе — на песню гурта «Ленинград» «Кольщик».

Па выніках выходных 26—28 сакавіка 2021 года баявік «Ніхто» (Nobody) рэжысёра заняў першае месца па зборах у пракаце ў ЗША. Фільм зарабіў $56,7 млн пры паказе ў 2460 амерыканскіх кінатэатрах. «Ніхто» стаў першым фільмам расійскага рэжысёра, які ўзначаліў амерыканскі пракат.

Восенню 2025 года выйшаў зняты ім для Amazon Studios камедыйны баявік «Кіраўнікі дзяржаў» (Heads of State) з Джонам Сінай і Ідрысам Эльбай у галоўных ролях.

Фільмаграфія

Кіно ГодНазваРэжысёрПрадзюсарАкцёрРоля2014Всё и сразуоружейник2015ХардкорТимофей / лицо Генри в отражении2018Я худею2019Марафон желаний2021НиктоАнатолий, киллер, убитый отцом ХатчаКазньподозреваемый2022Молодой человекначальник банка2023Кентавр2025Главы государствпольский полицейский2026Дом у дороги 2

Тэлебачанне

2009 — Барвіха 2018 — Карамора (пілотная серыя)

Кліпы

2010 — Biting Elbows — Dope Fiend Massacre 2011 — Biting Elbows — The Stampede 2012 — Biting Elbows — Toothpick 2013 — Biting Elbows — Bad Motherfucker 2016 — The Weeknd — False Alarm 2017 — Ленинград — Кольщик 2017 — Ленинград — Вояж 2018 — Ленинград — Жу-жу (з удзелам Глюк’oZa и ST) 2018 — Ленинград — Цой 2018 — Pharaoh — Не по пути 2019 — Biting Elbows — Heartache 2019 — Biting Elbows — Control 2021 — Biting Elbows — Boy is dead 2021 — Серж Танкян — Elasticity (прадзюсар)

Трэйлеры

2016 — Payday 2  — Hardcore Henry Packs

Рэжысёр кат-сцэн

2024 — S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

Зноскі

Спасылкі

Режиссёр клипов «Ленинграда»: о Шнурове, деньгах и карьере в кино  — інтэрв'ю с Anews

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскве Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1983 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 19 лістапада Катэгорыя:Вікіпедыя:Лакальны подпіс у выявы з Вікіданых