Змешаныя сілы па падтрыманні міру — расійска-грузіна-паўднёваасецінскі кантынгент для падтрымання міру ў зоне асеціна-грузінскага канфлікту, створаны на падставе Сочынскага пагаднення 1992 года.
У склад сіл увайшлі тры міратворчых батальёна. Кожны бок – грузінскі, расійскі і асецінскі, мелі права на размяшчэнне ў зоне канфлікту міратворчага батальёна ў складзе не больш за 500 вайскоўцаў. Але, акрамя гэтага, яны таксама маглі дадаткова размеціць яшчэ 300 вайскоўцаў. Кантынгент падпарадкоўваўся Змешанай кантрольнай камісіі ў складзе прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Паўночнай Асеціі і Паўднёвай Асеціі, якая ажыццяўляла свае функцыі ва ўзаемадзеянні з групай ваенных назіральнікаў, і Аб’яднанаму ваеннаму камандаванню.
Змешаныя сілы, па тэксце прынятых рашэнняў, «прызначаныя для аднаўлення міру і, падтрымання правапарадку ў зоне ўзброенага канфлікту, калідораў бяспекі, раёнаў і вёсак, якія не ўвайшлі ў зону канфлікту, ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў спынення агню і прыняцця рашучых мер аж да прымянення зброі пры парушэнні некантралюемымі ўзброенымі фарміраваннямі любы з канфліктуючых бакоў». Бакі дамовіліся зонай канфлікту лічыць мясцовасць радыусаў 15 км ад цэнтра г. Цхінвалі, калідорам бяспекі лічыць паласу мясцовасці шырынёй 14 км уздоўж адміністрацыйнай мяжы былой Паўднёва-Асяцінскай аўтаномнай вобласці па 7 км паабапал мяжы.
З прыходам да ўлады Міхаіла Саакашвілі грузінскі бок стаў часцей выказваць незадаволенасць працай сіл. 15 лютага 2006 г. парламент Грузіі прыняў пастанову, у якой дзейнасць міратворцаў ацэньваецца негатыўна, а дзеянні Расіі – як спроба анэксіі Паўднёвай Асеціі. Пасля канфлікту ў жніўня 2008 г. Змешаныя сілы прыпынілі сваё існаванне.
Спасылкі Миротворческая деятельность России в Южной Осетии. Справка
Катэгорыя:Ваенныя аперацыіКатэгорыя:Паўднёвая Асеція