Джон Фінч (, , Катэрэм — , ) — брытанскі акцёр тэатра і кіно. Граў галоўныя ролі ў шэрагу англійскіх экранізацый п’ес Шэкспіра («Макбет» у 1971 годзе, «Рычард III» у 1978 годзе, «Генрых IV» у 1979, «Шмат шуму з нічога» у 1984). Пачынаючы з сярэдзіны 80-х гадоў здымаўся, пераважна, у фільмах жахаў і трылерах.

Біяграфія Джон адразу вызначыў для сябе, чым бы хацеў займацца ў жыцці. Пасля вяртання з войска працаваў асістэнтам рэжысёра ў тэатрах Крайдана і Чэстэрфілда, а неўзабаве выпрабаваў сябе і як акцёр. Яго дэбют на тэлебачанні адбыўся ў 1967 годзе. Яшчэ праз тры гады ён з’явіўся на вялікім экране. Яго дэбютным фільмам стаў фільм жахаў «Каханкі-вампіршы» (1970). У тым жа годзе выйшаў яшчэ адзін фільм з яго ўдзелам — «Жах Франкенштэйна».

У наступным (1971) годзе ён граў Макбета ў аднайменнай стужцы. Рэжысёрам быў Раман Паланскі.

Паралельна ён адыграў невялікую ролю ў фільме Джона Шлезінгера «Нядзеля, праклятая нядзеля» (1971), дзе ў галоўных ролях здымаліся Пітэр Фінч і Гленда Джэксан.

70-я — пачатак 80-х былі паспяховымі ў кінакар’еры Джона Фінча. Здымаецца ў Хічкака ў «Адступленні» (1972); у Ражэ Вадзіма ў «Вернай жанчыне» (1976) з Сільвіяй Крыстэль і Наталі Дэлон; у Роберта Болта (драматурга і сцэнарыста фільмаў «Лоурэнс Аравійскі», «Доктар Жывага», «Чалавек на ўсе часы» і «Чырвоны намёт»).

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі