Фёдар Іванавіч Заслаўскі () — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, намеснік аршанскі і аболецкі (з 1501).
Біяграфія З роду князёў Заслаўскіх (Яўнуцьевічаў) герба ўласнага, сын князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, намесніка менскага, а потым віцебскага. Адзіны з братоў валодаў радавой вотчынай — Заслаўем.
У 1508 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта I Старога маёнтак Межава ў Аршанскім павеце. Валодаў таксама Вязвўцом у Слонімскім павеце. У 1529 годзе ставіў у войска 31 конніка.
Яго дачка Ганна Фёдараўна Заслаўская была жонкай Яна Юр’евіча Глябовіча, потым Гераніма Сяняўскага. Бацькоўскія маёнткі завяшчала дзецям ад шлюбу з Глябовічам.
Крыніцы
Літаратура
Фёдар Іванавіч Катэгорыя:Старосты аршанскія