Аро́н Бары́савіч Даўгапо́льскі (; 18 лістапада 1930, Масква — 20 ліпеня 2012, Хайфа) — савецкі і ізраільскі лінгвіст, адзін з заснавальнікаў Маскоўскай школы кампаратывістыкі.
Біяграфія Скончыў іспанскае аддзяленне Маскоўскага інстытута замежных моў (1954), абараніў кандыдацкую дысертацыю па раманскіх мовах (1958). Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута рускай мовы імя В. У. Вінаградава РАН (1962—1966), затым Сектара па вывучэнні моў Афрыкі Інстытута мовазнаўства РАН (да 1976), дзе вывучаў кушыцкія мовы. З 1976 года ў Ізраілі, дзе быў прафесарам кафедры іўрыта ў Хайфаўскім універсітэце.
З пачатку 1960-х гадоў займаўся кампаратывістыкай, абгрунтоўваючы гіпотэзу аб роднасці шасці буйных моўных сем'яў Еўразіі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы да друку незавершанага «Опыта сравнения ностратических языков»Иллич-Свитыч, В. М. Опыт сравнения ностратических языков. — Т. 1. — , 1971. — С. XXXV.. У 2008 годзе, пасля саракапяцігадовай працы, Даўгапольскі падрыхтаваў да выдання слоўнік агульнанастратычнай мовы і размясціў тэкст у Інтэрнэце.
Крыніцы
Спасылкі
Корни Долгопольского — Ностратический праязык Иоффе, Д. Интервью с Долгопольским, ч. 1, ч. 2. Луговской, И. Родство языков и древнейшая история (артыкул на базе работ А. Даўгапольскага «Какие языки родственны европейским?» і «Языки и проблема прародины»)
Катэгорыя:Мовазнаўцы Катэгорыя:Паліглоты