Вялікае Бабіна — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Высокаўскага сельсавета.
Размешчана за 16 км на поўнач ад Оршы. Побач з вёскай праходзіць рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Орша , а таксама аўтамагістраль Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль ).
На поўдзень ад вёскі цячэ рака Аршыца.
Гісторыя Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5, с. 314.
Вядомыя асобы Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. 1959) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў.
Катэгорыя:Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна