Тацця́на Аляксе́еўна Ага́пкіна (, Масква, СССР) — савецкі і расійскі фалькларыст-славіст, этналінгвіст. Доктар філалагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН.
Біяграфія У 1980 годзе скончыла філалагічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава, у 1981—1983 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры фальклору таго ж універсітэта.
Са студзеня 1984 года працуе ў Аддзеле этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН.
У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «"Встреча весны" в обрядовой поэзии восточных славян», у 2004 годзе — доктарскую дысертацыю «Мифопоэтические основы славянского народного календаря. Весенне-летний цикл».
У 2000—2023 гадах была галоўным рэдактарам выдавецтва «Индрик».
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 550 работ (манаграфій, артыкулаў, публікацый архіўных і палявых матэрыялаў), апублікаваных у Беларусі, Расіі, Украіне, Балгарыі, Сербіі, Славеніі, Францыі і ЗША. Адзін з аўтараў 5-томнай энцыклапедыі «Славянские древности» (1995—2012) і энцыклапедычнага слоўніка «Славянская мифология» (Масква, 1995; 2002; 2010; Бялград, 2001).
Манаграфіі Этнографические связи календарных песен. Встреча весны в обрядах и фольклоре восточных славян. М., 2000. Мифопоэтические основы славянского народного календаря. Весенне-летний цикл. М., 2002. Восточнославянские лечебные заговоры в сравнительном освещении: Сюжетика и образ мира. М., 2010. Деревья в славянской народной традиции. Очерки. М., 2019. Заговоры из архивных источников XVIII — первой трети XX в. В 2 тт. Т. 1. М., 2023.
У сааўтарстве: Полесские заговоры (в записях 1970—1990-х гг.) / Сост., подготовка текстов и примеч. Т. А. Агапкиной, Е. Е. Левкиевской, А. Л. Топоркова. М., 2003. Восточнославянские заговоры: Материалы к функциональному указателю сюжетов и мотивов. Аннотированная библиография / Авторы-составители Т. А. Агапкина, А. Л. Топорков. М., 2014. Сисиниева легенда в фольклорных и рукописных традициях Ближнего Востока, Балкан и Восточной Европы. М., 2017.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Персоналия на сайце Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Этнографы Расіі